Цыбуля вінаградная

Цыбуля вінаградная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium vineale L., Sp. Pl. 1: 299 (1753)

Сінонімы
Allium kochii Lange

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42637
NCBI  1053326
EOL  1085100
GRIN  t:2416
IPNI  529111-1
TPL  kew-296924

Цыбу́ля вінаградная[3] (Allium vineale) — кветкавая расліна роду Цыбуля (Allium) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae).

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.

Кветкавая галоўка і насенне.

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].


  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[5]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Цыбуля вінаградная
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[5]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

У прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы, Паўночную Афрыку (Алжыр, Марока), Заходнюю Азію (Ліван, Сірыя, Турцыя) і Закаўказзе. Сустракаецца на горных лугах. На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках, зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  5. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  6. Allium vineale L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
  • Лук виноградничный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)