Цыбуля мядзведжая | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Allium ursinum L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Цыбуля мядзведжая, часнок мядзвежы[1][2], або чарамша (Allium ursinum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Відавы эпітэт лац.: ursinum паходзіць ад лац.: ursus — «мядведзь». Гэта захавалася і ў беларускай назве. У Германіі чарамша вядомая пад назвай ням.: Bärlauch — мядзведжая зялёная цыбуля. Паколькі чарамша з’яўляецца адной з самых ранніх крыніц вітамінаў у лесе (яе збіраюць у красавіку — маі), мядзведзь, які прачнуўся пасля зімовай спячкі, ласуецца травой і хутка аднаўляе свае сілы.
Лісце выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і марынаваным выглядзе, у гарачых стравах, у хлебе і пірагах.
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна з адзінкавай вузкай белай цыбулінай і трохгранным кветаносам вышынёй 15-40 см.
Цыбуліна падоўжаная, таўшчынёй каля 1 см, з абалонкамі, якія расшчапляюцца на паралельныя валокны. Цыбуліна не прымацаваная да карэнішча.
Сцябло трохграневае, вышынёй 15-50 см, ля аснавання апранутае похвамі лісця.
Лісце трохі карацей сцябла, шырокае, з ланцэтнай або падоўжна-ланцэтнай пласцінкай, паступова звужанай у чаранок, шырынёй 3-5 см. Чаранок вузкі, удвая перавышае па даўжыні пласцінку або роўны ёй.
Кветкі белыя, накшталт зорачак, з 6 завостранымі пялёсткамі, сабраны ў паўшарападобны густы парасонік. Лісточкі калякветніка белыя, лінейна-ланцэтныя, тупыя або вастраватыя, даўжынёй 9-12 мм, з мала прыкметнай жылкай.
Плод — шарападобная трохгранная каробачка з шырокімі зваротна-сэрцападобнымі створкамі.
Насенне чорнае, амаль шарападобнае.
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[3].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля мядзведжая
| |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[3] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Цыбуля мядзведжая распаўсюджана ў Цэнтральнай Еўропе (Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя), Паўночнай Еўропе (Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія), Паўднёвай Еўропе (Румынія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія (уключаючы Сіцылію), Францыя (уключаючы Корсіку), Іспанія), на Украіне, у Беларусі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан, Грузія, Перадкаўказзі) і ў Турцыі[5].
У Беларусі трапляецца спарадычна па ўсёй тэрыторыі, находзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала.
У дзікім выглядзе можа расці аж да тундравай зоны[6].
Месцы росту: шыракалістыя і шыракаліста-хваёвыя лясы ў далінах невялікіх ручаёў і рэчак, сярод балот, поймавыя дубравы і чорнаалешнікі, забалочаныя беразнякі. Расце вялікімі групамі, зрэдку ўтварае суцэльныя зараснікі на плошчы да некалькіх гектараў.
Большай часткай расце ў цяністых лясах у далінах паблізу рэк, радзей культывуецца як садовая расліна.
Эфемероід. Цвіце ў маі-чэрвені[7], пладаносіць у чэрвені-ліпені. У канцы ліпеня заканчвае вегетацыю. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Лісце чарамшы пашкоджваецца сярод іншых лічынкамі Cheilosia fasciata[8].
Лісце, сцёблы і цыбуліны валодаюць моцным часночным пахам дзякуючы ўтрыманню гліказіда алііна і эфірнага алею. У расліне шмат аскарбінавай кіслаты (у лісці да 0,73, у цыбулінах — да 0,10 %). Чым вышэй у гарах расце чарамша, тым большае ўтрыманне вітаміна C у расліне. У склад эфірнага алею ўваходзяць вінілсульфід, тыолы і альдэгіды неўстаноўленай будовы. Акрамя таго ва ўсіх частках расліны маецца бялок, фруктоза, мінеральныя солі, фітанцыды, лізацым, каратын.
Цыбуля мядзведжая занесена ў Чырвоныя кнігі Бранскай, Курскай, Ленінградскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Разанскай, Смаленскай абласцей і Стаўрапольскага края Расіі, а таксама Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны[9][10].
Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.
Чарамшу вырошчваюць як культурную расліну, але часцей збіраюць дзікарослую. Масавы збор чарамшы можа прывесці да знясілення прыродных рэсурсаў[6].
Лісце чарамшы падобнае з лісцем атрутных раслін ландышу (Convallaria majalis) і відаў роду Veratrum, таму пры зборы патрабуецца некаторая акуратнасць.
Размнажаецца насеннем (магчыма, але амаль не практыкуецца развядзенне цыбулінамі).
Найбольш смачнае лісце, выгадаванае пры тэмпературы 12-17 ° C. Пры тэмпературах вышэй за 20 °C смакавыя якасці, як і ва ўсіх цыбульных, пагаршаюцца, асабліва пры сухім надвор’і[11].
Не рэкамендуецца для адкорму жывёлы, паколькі мяса набывае непрыемны прысмак, а малако — чырвона-жоўтую афарбоўку.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() | |||||||
Слева направа: маладыя парасткі, суквецце, бутоны ў разрэзе, кветка
|
У ежу ўжываюць сцябло, лісце і цыбуліну расліны. Лісце чарамшы звычайна збіраюць вясной, да цвіцення. На смак лісце чарамшы нагадваюць зеляніну часнаку і цыбулі, яны багатыя вітамінам C.
Сабраную траву выкарыстоўваюць у свежым выглядзе як вострую прыправу ў салаты, супы, гародніну, як начынне для пірагоў. Траву квасяць, соляць і марынуюць, сушыць яе не рэкамендуецца, паколькі ў такім стане чарамша губляе частку сваіх каштоўных якасцяў.
На Каўказе пераважна чарамшу выкарыстоўваюць у гарачых стравах, а сырыя цыбуліны, якія збіраюць таксама да цвіцення, ядуць з хлебам і соллю[12]. У Германіі з чарамшы таксама пякуць хлеб (ням.: Bärlauchbrot[13]) і пірагі (ням.: Bärlauchkuchen), выкарыстоўваюць у гарачых стравах, дадаюць замест базіліка ў асаблівы від песта (ням.: Bärlauchpesto).
Мядзведжая цыбуля павышае апетыт, павялічвае сакрэцыю стрававальных залоз, ўзмацняе маторную функцыю кішачніка. Акрамя таго, расліна валодае бактэрыцыдным, фунгіцыднымі і супрацьцынготным дзеяннем.
Чарамша — старажытная лекавая расліна, вядомая яшчэ германцам, кельты і рымлянам[14]. Пры археалагічных даследаваннях у паселішчах эпохі неаліту ў перадгор’ях Альпаў нярэдка знаходзілі сляды чарамшы, што прадугледжвае яе выкарыстанне яшчэ 5 000 гадоў таму назад[14].
Чарамша валодае супрацьгліставым і антымікробным дзеяннем (дзякуючы высокаму ўтрыманню фітанцыдаў). Рэкамендуецца ўжываць яе пры цынзе і атэрасклерозе, у народнай медыцыне ўжываецца тысячагоддзямі, у тым ліку пры ліхаманцы, як супрацьгліставы і антымікробны сродак, пры розных кішачных інфекцыйных захворваннях. У Старажытным Рыме і ў Сярэднявеччы чарамша лічылася добрым сродкам для ачышчэння страўніка і крыві[6][15]. У старадаўніх медыцынскіх трактатах чарамша згадваецца як надзейны ахоўны сродак падчас эпідэмій чумы, халеры і іншых заразных хвароб. Настоем з чарамшы лечацца пры ліхаманцы, кашлі, бранхіце, рэўматызме і радыкуліце. Яго можна прымаць унутр, шаравацца ці рабіць прымочкі.
Са старажытных часоў мядзведжая цыбуля была вядома як супрацьсклератычны сродак, здольны «падтрымліваць мужнасць». Чарамша перашкаджае назапашванню халестэрыну ў крыві, стымулюе сардэчную дзейнасць, зніжае крывяны ціск і спрыяе нармалізацыі абмену рэчываў.
У нямецкім горадзе Эбербаху (на рацэ Некар) штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Эбербахскі фестываль чарамшы» («Eberbacher Bärlauchtage»)[16], прысвечаных чарамшы і яе выкарыстанню ў кулінарыі.
Лінгвісты лічаць, што назва чарамша верагодна роднасна назве чаромха[17].
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |