Цыбуля прычасночная Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Трыба : Цыбулевыя (Allieae )
Міжнародная навуковая назва
Allium scorodoprasum L. , Sp. Pl. 1: 297 (1753).
Цыбуля прычасночная [ 3] , ракамболь , іспанскі часнок (Allium scorodoprasum ) — агароднінная расліна падсямейства Цыбулевыя (Allioideae ).
Двухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай , укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы.
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae ), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium ) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae ) (Сістэма APG II (руск.) ( бел. ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae )[ 4] .
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя , Асфадэлавыя , Архідныя , Спаржавыя
яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae , Tulbaghieae [ 5]
яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун , Цыбуля-парэй , Часнок , Цыбуля скарада , Цыбуля рэпчатая
парадак Спаржакветныя
падсямейства Allioideae
род Цыбуля
аддзел Кветкавыя , ці Пакрытанасенныя
сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)
трыба Allieae
Цыбуля прычасночная
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III )[ 4]
яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae [ 5]
яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum
Сцябло і асноўныя лісты
Кветкавая галоўка
Размнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок .
Выкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак.
Зноскі
Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Лук причесночный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Сарты Віды цыбулі
Кулінарыя Сарты Віды часнаку
Кулінарыя Шкоднікі і хваробы Вытворчасць і вырошчванне Іншае