Цітус ван Рэйн

Цітус ван Рэйн
Род дзейнасці рысавальнік, галерыст
Дата нараджэння 22 верасня 1641(1641-09-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1668[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Рэмбрант
Маці Саскія ван Эйленбюрх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэмбрант, «Цітус», 1658.

Цітус ван Рэйн (нідэрл. Titus van Rijn, верасень 1641 — 4 верасня 1668) — сын нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна і яго жонкі Саскіі.

Цітус быў ахрышчаны 22 верасня 1641 года ў Амстэрдаме ў царкве Зюйдкерк пад імем Цітус у памяць аб цётцы Саскіі Цітыі.

Пасля смерці Саскіі ў 1642 годзе Рэмбрант для догляду Цітуса наняў Герцье Дзіркс. Праз некалькі гадоў яе змяніла Хендрык Стафельс.

Пасля банкруцтва Рэмбранта ў 1656 годзе, у 1658 Хендрык і Цітус заснавалі кампанію (афіцыйна зарэгістраваную ў 1660) па продажы твораў мастацтва, у якой Рэмбрант быў наёмным працаўніком. Тым самым яны не далі магчымасць крэдыторам спаганяць з мастака напісаныя ім карціны ў кошт даўгоў. Акрамя пошуку заказаў для бацькі і продажу яго твораў Цітус і сам спрабаваў пісаць карціны.

10 лютага 1668 г Цітус ажаніўся з Магдаленай ван Лоа, дачкой аднаго з сяброў Рэмбранта. 4 верасня 1668, праз усяго некалькі месяцаў, Цітус памёр, верагодна, ад чумы і быў пахаваны 7 верасня пры царкве Вестэркерк. Магдалена неўзабаве нарадзіла дачку, якую назвала Цітыяй у гонар бацькі.

Цітус на карцінах Рэмбранта

[правіць | правіць зыходнік]

Цітус намаляваны на чатырох партрэтах Рэмбранта і, верагодна, служыў яму мадэллю для шэрагу карцін біблейскай тэматыкі.

Зноскі

  1. Titus Rembrandtsz. van Rijn — 2009.
  2. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Titus van Rijn