Чарлз Макінташ | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1766[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1843[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mary Scott Macintosh[d][3] |
Род дзейнасці | хімік, вынаходнік, інжынер |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Ма́кінташ (англ.: Charles Macintosh; 29 снежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатландскі хімік і вынаходнік.
Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.
Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.
Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.