Шарль Фердынанд Рамю | |
---|---|
фр.: Charles Ferdinand Ramuz | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1947[3][1][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Cécile Cellier[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, лібрэтыст |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
fondation-ramuz.ch (фр.) | |
![]() |
Шарль Фердынанд Рамю, Шарль Фердынан Рамюз (фр.: Charles Ferdinand Ramuz, 24 верасня 1878, Лазана — 23 мая 1947, там жа) — швейцарскі пісьменнік, пісаў на французскай мове.
З сям'і гандляроў. Скончыў філасофскі факультэт Лазанскага ўніверсітэта (1901). Даваў прыватныя ўрокі ў Веймары. Дэбютаваў кнігай вершаў Вёсачка (1903), у 1905 апублікаваў першы раман Аліна. У 1903-1914 жыў у Парыжы, пазнаёміўся з Андрэ Жыдам. Вярнуўшыся ў Швейцарыю, выдаваў часопіс «Вадуазскія сшыткі». У 1915 пасябраваў з Ігарам Стравінскім, напісаў лібрэта для яго оперы Гісторыя салдата (1918). Найбольш вядомы сваімі раманамі, якія высока шанавалі А.Жыд, Както, Кладэль, Стэфан Цвейг, Хуан Рульфа і шматлікія з якіх былі экранізаваны.
Па творах Рамю зняты таксама шэраг тэлевізійных фільмаў. Найбольш часта экранізавалася Гісторыя салдата (у прыватнасці, вядомая стужка, знятая па балетнай пастаноўцы Іржы Кіліяна).
Шматлікае з напісанага Рамю апублікавана толькі пасля яго смерці. У наш час у Швейцарыі дзейнічае Фонд Рамю, уручаецца прэмія яго імя. У 2005 усё 24 рамана пісьменніка ўвайшлі ў двухтомнік, апублікаваны ў прэстыжнай серыі французскага выдавецтва Галімар Бібліятэка Плеяды.
Прэмія Рамбера (1912, 1923). Шматлікія месцы ў Швейцарыі носяць імя пісьменніка. Выяўлены на купюры 200 швейцарскіх франкаў.