Шырын Акінэр

Шырын Акінэр
Shirin Akiner
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1943(1943-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 2019(2019-04-06) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, філолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства, беларуская літаратура[2], ethnicity[d][2], multiculturalism[d][2] і cultural diversity[d][2]
Месца працы Лонданскі ўніверсітэт, Школа ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар

Шырын Акінэр (16 чэрвеня 1943 — 6 красавіка 2019) — брытанская мовазнаўца, даследніца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, эксперт па Цэнтральнай Азіі, даследніца беларускіх кітабаў.

Нарадзілася 16 чэрвеня 1943 года ў горадзе Дака, Брытанскай Індыі, у сям’і пакістанскага амбасадара і валійкі[3]. Вучылася ў Лонданскім ўніверсітэце, дзе здабыла першую навуковую ступень у сферы cлавянскага мовазнаўства і турэцкай мовы і літаратуры (асманскай і сучаснай). У 1980 годзе ва Універсітэцкім каледжы Лондана абараніла дактарат на тэму «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі».[4]

З 1970-х гадоў Шырын Акінэр падтрымлівала цесныя кантакты з брытанскімі беларусамі, перадусім з Беларускай бібліятэкай імя Францішка Скарыны і яе кіраўніком айцом Аляксандрам Надсанам.

Выкладала ў школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў. У 2013 годзе была ўганараваная прэміяй імя Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэнне рэгіёну.

Таксама Шырын Акінэр даследавала творчасць беларускіх пісьменнікаў у Польшчы. У 1982 годзе ў Беластоку выйшла яе праца «Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы», а ў 1984 годзе ў Лондане — кніга «Мініяцюры» Сакрата Яновіча па-беларуску і па-англійску ў яе перакладзе Шырын Акінэр і з яе прадмовай.

Шырын Акінэр памерла 6 красавіка 2019 года[5].

Першы муж Шырын Акінэр быў забіты ў аўтакатастрофе неўзабаве пасля нараджэння яе сына Мэціна. У 1973 годзе яна выйшла замуж за Дэвіда Мітчэла[6].

У 2005 годзе праваабарончыя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі і былы амбасадар Вялікабрытаніі ва Узбекістане Крэйг Мюрэй абвінавацілі Шырын Акінэр у распаўсюдзе неаб’ектыўнай і прапагандысцкай справаваздачы аб Андыжанскім расстрэле 13 мая 2005 ва Узбекістане.[7]. Крэйг Мюрэй заклікаў Колін Бандзі, дырэктара Школы ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта, прыняць меры супраць Шырын Акінэр за нібыта спрыянне падману, але той адмовіўся на падставе таго, што погляды Мюрэя былі «неабгрунтаванымі».

  • Violence in Andijan, 13 May 2005: An Independent Assessment, 51pp. Johns Hopkins University, Uppsala University (Sweden), 2005. ISBN 91-85031-08-9.
  • The Caspian:Politics, Energy, Security, 405pp. RoutledgeCurzon (UK), 2004. ISBN 0-7007-0501-5.
  • Tajikistan: Disintegration or Reconciliation?, 95pp. Royal Institute of International Affairs (London), 2001. ISBN 1-86203-061-8.
  • The Formation of Kazakh Identity; From Tribe to Nation-State, 83pp. Royal Institute of International Affairs, 1995. ISBN 1-899658-03-3.
  • Resistance and Reform in Tibet edited by Robert Barnett and Shirin Akiner : C.Hurst 1994, Indiana University Press.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. а б в г Národní autority České republiky Праверана 30 чэрвеня 2024.
  3. https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb12232669h
  4. https://ethos.bl.uk/OrderDetails.do?did=2&uin=uk.bl.ethos.236803(недаступная спасылка)
  5. https://fergana.agency/news/106427/
  6. http://www.absociety.org.uk/2019/04/18/shirin-akiner-1942-2019-in-memoriam/
  7. http://www.turkishweekly.net/comments.php?id=1818 Архівавана 17 лютага 2006.