Эвенкійская мова

Эвенкійская мова
Саманазва Эведы̄ турэ̄н,
ᠧᠠᠩᠬᠢ
Краіны Расія, Кітай, Манголія
Рэгіёны Расія: Усходняя Сібір,
Кітай: Хэйлунцзян, Унутраная Манголія,
Манголія: Сэлэнгэ
Агульная колькасць носьбітаў 17 000 чал.[1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Пісьменнасць кірыліца[2], старамангольскае пісьмо[2], Evenki alphabet[d] і лацінскае пісьмо[2]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 эвк 825
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 evn
WALS eve
Atlas of the World’s Languages in Danger 495, 459, 674 і 2450
Ethnologue evn
Linguasphere 44-CAA-b
ELCat 1186
IETF evn
Glottolog even1259

Эвенкі́йская мова (саманазва: Эведы̄ турэ̄н[3], ᠧᠠᠩᠬᠢ) — мова тунгуса-маньчжурскай моўнай сям'і, на якой гавораць эвенкі; з'яўляецца найбуйнейшай па колькасці носьбітаў мовай сярод паўночнае групы тунгуса-маньчжурскіх моў. Носьбіты мовы распаўсюджаныя найперш у Расіі, Кітаі і Манголіі.

У некаторых рэгіёнах на эвенкійскую мову значна паўплывалі якуцкая і бурацкая мовы, але найбольшы ўплыў аказвае руская: паводле звестак на 2002 год, рускую мову ведала 92,7 % эвенкаў Расіі.

Эвенкійская мова мае вельмі акрэслены дыялектны падзел, які выражаецца ў існаванні трох дыялектных груп, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на меншыя дыялекты.

Пісьмовая мова была створана ў СССР у 1931 годзе і першапачаткова запісвалася лацінскім алфавітам, які ў 1937 быў заменены на кірылічны[4]; у Кітаі мова запісваецца эксперыментальным пісьмом, заснаваным на старамангольскай пісьменнасці[5].

У цяперашні час мова звычайна адносіцца да катэгорыі моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення[6].

Эвенкійская мова ўваходзіць у склад тунгуса-маньчжурскай моўнай сям'і. Яе падабенства з маньчжурскай, найбольш задакументаванай мовай гэтае сям'і, было ўстаноўлена яшчэ некалькі стагоддзяў назад: спачатку рускім і нямецкім даследчыкам Петэрам Сімонам Паласам (канец XVIII ст.), пазней, у больш строгіх лінгвістычных даследаваннях — фінскім філолагам Маціясам Аляксандрам Кастрэнам (сярэдзіна ХІХ ст.), які лічыцца адным з піянераў у сферы тунгусалогіі[4].

Дакладная ўнутраная структура тунгуса-маньчжурскае сям'і моў дагэтуль з'яўляецца прадмэтам вызначаных спрэчак. Некаторыя навукоўцы прапаноўваюць два падсямействы ў яе складзе, падзяляючы тунгуса-маньчжурскія мовы на падсямейства для маньчжурскай мовы і падсямейства для астатніх, у тым ліку і для эвенкійскай[7]. Парталы SIL International і Ethnologue падаюць класіфікацыю, згодна з якой тунгуса-маньчжурскія мовы падзяляюцца на два падсямействы, паўночнае ды паўднёвае, месца эвенкійскай мовы пры гэтым варыянце вызначаецца ў складзе паўночнай[8]. Іншыя меркаванні прапаноўваюць тры ці нават больш падсямействаў, або прынамсі кантынуум, часткамі якога з'яўляюцца эвенкійская і маньчжурская[7].

У эвенкійскай мове налічваюць тры групы дыялектаў: паўночную, паўднёвую ды ўсходнюю, якія адрозніваюцца між сабою ў асноўным па фанетычных прыкметах: адпаведнасць гукаў с // һ.

  • Паўднёвая (сібілянтная): характэрны зычны с у пачатку і ў інтэрвакальнай пазіцыі — сулаки (бел.: «ліса»), аси (бел.: «жанчына»);
  • Паўночная (спірантная): характэрны зычны һ у тых жа пазіцыях — һулаки (бел.: «ліса»), аһи (бел.: «жанчына»);
  • Усходняя: у пачатковай пазіцыі сустракаецца і с, і һ, у інтэрвакальнай — толькі һ (сулаки, һулаки; але аһи).

У асобных гаворках сустракаецца адпаведнасць гука ш гуку с: шулаки, аши.

Да паўднёвых дыялектаў адносяцца дзве падгрупы дыялектаў: з вымаўленнем гука ш (верхаленская, ангарская, паўночнабайкальская, верхнеангарская гаворкі) і с (ванаварская, куюмбінская, палігусаўская, байкіцкая, сурындзійская, баўнтаўская, талоцкая, тунгукачонская, нерчынская гаворкі).

У склад паўночнай групы дыялектаў уваходзяць ілімпійская, агата-большапарожская, тутачанская, хантайская, ербагачонская, наканнаўская гаворкі.

У склад усходняй — баргузінская, каларская, алёкмінская, тунгірская, токкінская, амгінская, джэлтулацкая, цімптанская, тамоцкая, хінганская, чульманская, учурская, зейская, селемджынская, бураінская, урмійская, аянская, аімская, майская, нельканская, тоццінская, чуміканская, тугурская, сахалінская.

Сярод эвенкаў Кітая распаўсюджаны ўласныя мясцовыя дыялекты — хіхуэ, хайлаэр, аалугуя, чэнбаэрху і марыгеле, іх нормай лічыцца дыялект хіхуэ. Дыялекты эвенкаў Кітая значна адрозніваюцца ад дыялектаў эвенкійскай мовы ў Расіі[9].

Асноўная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Склад у эвенкійскай мове звычайна будуецца па схеме «зычны + галосны», але магчымыя і іншыя варыянты[10].

Галосныя

Паводле некаторых звестак, у эвенкійскай мове налічваецца адзінаццаць галосных гукаў, з якіх пяць з'яўляюцца звычайнымі, таксама існуе адрозненне галосных па даўжыні (кароткія і доўгія, акрамя /e/) і кароткім і доўгім варыянтамі гука /ə/[11], у той час як у некаторых іншых даследаваннях сцвярджаецца пра існаванне трынаццаці галосных гукаў[10].

У табліцы ніжэй прыведзены гукі, якія сустракаюцца ў эвенкійскіх гаворках Расіі, у тым ліку і тыя, якія прыводзяцца толькі ў некаторых даследаваннях (указаныя курсівам)[10][12]:

Пярэдняга
рада
Задняга
рада
агубленыя неагубленыя агубленыя
Верхняга
пад'ёму
i,
ɪ, ɪː

ɯ
u,
ʊ, ʊː
Сярэдняга
пад'ёму

je, jeː
ǝ, ǝː
ɛ, ɛː
o,
Ніжняга
пад'ёму
a,

Варта адзначыць, што сістэма галосных гукаў у дыялектах Кітая выразна адрозніваецца ад дыялектаў Расіі[13]:

Пярэдняга
рада
Сярэдняга
рада
Задняга
рада
неагубленыя агубленыя неагубленыя агубленыя
Верхняга
пад'ёму
i, ʉ, ʉː u,
Сярэдняга
пад'ёму
e, ɵ, ɵː ǝ, ǝː o,
Ніжняга
пад'ёму
a,

Як і ў большасці тунгуса-маньчжурскіх моў, у эвенкійскай выконваецца правіла гармоніі галосных — галосныя суфіксаў узгадняюцца з галоснымі каранёў. Між тым, некаторыя суфіксы і галосныя /i/, /iː/, /u/, /uː/ не прытрымліваюцца гэтага правіла[11].

Зычныя

У эвенкійскай мове налічваецца 18 зычных гукаў (іншыя даследаванні даюць лічбу ў 21 гук), пры гэтым у фанетыцы мовы даволі мала паўзычных гукаў. У табліцы ніжэй прадстаўлены зычныя гукі ў эвенкійскай (у тым ліку і з тымі, якія ўваходзяць у пашыраныя спісы некаторых даследаванняў, яны пазначаны курсівам)[10][12].

Губныя Зубныя Палатальныя Альвеалярныя Заднеязычныя
Насавыя m n ɲ ŋ
Выбухныя глухія p t k
звонкія b d , ɡ
Фрыкатыўныя глухія f s x
звонкія β, v ɣ
Апраксіманты w l j
Дрыжачыя r

Гук β мае свой алафон у канцы слова, [f], а таксама інтэрвакальны варыянт — [w].

Зычныя ў эвенкійскіх гаворках Расіі і Кітая ў асноўным аднолькавыя, аднак у кітайскіх існуюць некаторыя адрозненні: гук /h/ замест /x/, рэдкае з'яўленне /β/, /ɣ/ або /ɲ/, некаторыя даследчыкі адзначаюць прысутнасць /dʐ/ на месцы /dʒ/[13][14].

Словаўтварэнне накладвае пэўныя абмежаванні на пачатак і канец слова. Так, у пачатку слоў, апрача запазычанняў, не могуць стаяць гукі р і ф, гукі в, п могуць сустракацца толькі рэдка. У канцавой пазіцыі не могуць існаваць гукі б, д, д', ч, х. Словы ў эвенкійскай мове часцей за ўсё заканчваюцца на галосны гук або н.

Структура складоў

Склад можа будавацца паводле схем «галосны», «галосны + зычны», «галосны + зычны + зычны», «зычны + галосны», «зычны + галосны + зычны», «зычны + галосны + зычны + зычны»[13], пры гэтым у кітайскіх дыялектах склад не можа пачынацца з гукаў /k/, /ŋ/, /r/[13].

Эвенкійская мова з'яўляецца мовай аглюцінатыўнага тыпу, кожная марфема можа несці толькі адно значэнне. Эвенкійскія займеннікі адрозніваюцца ў адзіночным і множным ліках[11]. Эвенкійская мова мае багатую склонавую сістэму (13 склонаў), аднак у дыялектах існуюць некаторыя адрозненні ў гэтай сістэме[11], у мове адрозніваецца адчужальная і неадчужальная ўласнасці[11].

Множны лік указваецца канчаткамі -il-, -l-, -r-, якія ў слове стаяць перад склонавымі паказчыкамі (напрыклад, tyge-l-ve — «кубкаў», Ivul-ngi oro-r-in — «алені з Івула»)[10].

Сказ у эвенкійскай мове будуецца па схеме SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік).

У эвенкійскай мове ў Расіі выкарыстоўваецца алфавіт на кірылічнай аснове. Гэты алфавіт адрозніваецца ад рускага наяўнасцю літары ӈ, якой пазначаецца гук /ŋ/, аднак з-за тыпаграфскіх абмежаванняў гэтая літара ўжываецца непаслядоўна[15]. Іншыя гукі, напрыклад /dʒ/, не маюць сваіх асобных літар, у выніку чаго гэта прывяло да некаторай блытаніны і калькавання рускае фанетыкі ў маўленні маладых носьбітаў мовы. Падоўжанасць галоснага гука ўказваецца дыякрытычным знакам макрон (рыса над літарай).

Выгляд кірылічнага эвенкійскага алфавіта:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й і К к Л л М м Н н Ӈ ӈ
О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х
Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э
Ю ю Я я

У пісьменнасці эвенкійскай мовы Кітая выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, а на эксперыментальнай аснове — старамангольская пісьменнасць. У 1980-х гг. эвенкійскімі навукоўцамі ставіліся спробы распрацаваць стандартызаваную пісьменнасць, у якой ужываліся б адначасова лацініца на базе піньіня і сімвалы старамангольскай пісьменнасці. Імі быў апублікаваны эвенкійска-мангольска-кітайскі слоўнік, пісьменнасць якога засноўвалася на IPA, піньіні і старамангольскай пісьменнасці. Старамангольскай пісьменнасцю і IPA быў апублікаваны зборнік народных песень (запісаны ў кітайскім нотным запісе).

Арфаграфічная сістэма, распрацаваная эвенкійскімі даследчыкамі Кітая, адлюстроўвае адрозненні паміж эвенкійскай і мангольскай фанетыкамі. У ёй ужываюцца сімвалы ᠬ) ды ᠭ (у мангольскай раманізацыі звычайна пазначаюцца як «q» і «ɣ») для гука /g/[5]. Гэтая сістэма карыстаецца двайнымі спалучэннямі літар як у старамангольскім, так і ў лацінскім варыянце для ўказання падоўжаных галосных, аднак для гука /ɔː/ ужываецца спалучэнне ao замест чаканага оо. Зборнікі песень, падрыхтаваныя навукоўцамі, змяшчаюць некаторыя адрозненні ад алфавіта, прыведзенага ніжэй, напрыклад, падваенне галосных гукаў часам можа ўказвацца не толькі дзвюма літарамі, паміж імі можа ўстаўляцца глухая літара ᠭ («ɣ»), што, хутчэй за ўсё, з'яўляецца ўплывам з боку мангольскае мовы. Гук /t/, у выпадку яго знаходжання ў сярэдзіне або ў канцы слова, запісваецца маньчжурскім сімвалам [5]. Прыметнік «эвенкійскі» на эвенкійскай мове ў гэтай пісьменнасці запісваецца як /eweŋki/, аднак у старамангольскай арфаграфіі звычайна не дапускаецца спалучэння /ŋk/. Сістэма галосных адрозніваецца ад сістэмы, прыведзенай паводле Chaoke (1995, 2009).

У табліцы прыведзены сімвалы старамангольскай пісьменнасці, якія ўжываюцца ў эвенкійскай мове Кітая. Унізе пад літарамі прыведзены гукі, якія абазначаюцца гэтымі літарамі.


a
/a/

e
/ə/

y*, i
/i/

o
/ʊ/

o
/ɔ/

u
/o/

u
/u/
*
e
/ə/

n
/n/

ng
/ŋ/

b
/b/

p
/p/

g
/g/

g
/g/

m
/m/

l
/l/

s
/s/

x, sh
/ʃ/

t
/t/

d
/d/

q, ch
/tʃ/

j, zh
/dʐ/

y
/j/

r
/r/

w
/w/

f
/f/

k
/k/

h
/h/
* выкарыстоўваецца толькі ў пачатку слова

Лацінскі алфавіт эвенкійскае мовы Кітая. Ніжэй пад літарамі прыведзены гукі, якія абазначаюцца гэтымі літарамі.

A a
/a/
B b
/b/
C c
/ts/
D d
/d/
E e
/ə/
Ē ē
/e/
F f
/f/
G g
/ɡ/
Ḡ ḡ
/ɣ/
H h
/x. h/
I i
/i/
J j
/dʒ/
K k
/k/
L l
/l/
M m
/m/
N n
/n/
Ng ng
/ŋ/, /ˠ/
Ō ō
/ɔ/
O o
/ʊ/
P p
/p/
Q q
/tʃ/
R r
/r/
S s
/s/
T t
/t/
U u
/u/
V v
/ɵ/
W w
/w/
X x
/ʃ/
Y y
/j/
Z z
/dz/

Літаратурная традыцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Эвенкі не мелі ўласнай пісьмовай мовы да ўвядзення лацініцы ў 1931 годзе і наступнага пераходу на кірыліцу ў 19361937 гг.[11]. Літаратурная мова першапачаткова была заснавана на непскім дыялекце паўднёвае групы, аднак у 1950-х гадах за яе аснову быў узяты дыялект Падкаменнай Тунгускі[4]. Літаратурны стандарт быў раскрытыкаваны рускім этнографам Сяргеем Шыракагоравым, у манаграфіі якога быў дадзены прагноз аб скорай смерці мовы[16], Шыракагораў сцвярджаў, што літаратурная эвенкійская яшчэ не дасягнула нарматыўнага статусу, які маглі б разумець усе носьбіты мовы, і што носьбіты розных дыялектаў разумеюць гэтую літаратурную мову з вялікай цяжкасцю[11]. І хоць літаратурны стандарт мовы пакуль так і не стаў наддыялектнай мовай, ён выжыў і працягвае ўжывацца[4]. З 1930-х гадоў ажыццяўляюцца пераклады твораў на мову, публікуюцца падручнікі і слоўнікі[10]. У Туры, адміністрацыйным цэнтры былой Эвенкійскай аўтаномнай акругі, у мясцовай газеце штотыднёва публікуюцца дадатковыя тэксты па-эвенкійску[4].

Колькасць носьбітаў

[правіць | правіць зыходнік]

У эвенкійскай мове існуе вялікая колькасць запазычанняў з рускай мовы, асабліва ў галіне з'яў, з якімі эвенкі змаглі азнаёміцца толькі па прыходзе рускіх перасяленцаў у Сібір. У сваім паўсядзённым жыцці эвенкі даволі часта ўступаюць у кантакты з буратамі, якутамі і рускімі, з гэтае прычыны кожная з іхніх моў так ці іначай аказвае ўплыў на эвенкійскую. Руская мова ў рэгіёне распаўсюджвання эвенкійскае мовы ў Расіі выконвае ролю лінгва франка, большасць эвенкаў добра ведае рускую мову, а частка эвенкаў нават трохмоўная. Многія эвенкі, якія пражываюць у Якуціі, успрынялі якуцкую мову і страцілі эвенкійскую, мова эвенкаў Бураціі трапіла пад значны ўплыў бурацкай мовы. Адзначаецца страта мовы, сама мова працягвае выкарыстоўвацца толькі ў некаторых раёнах кампактнага пражывання эвенкаў прадстаўнікамі старэйшага і сярэдняга пакаленняў.

Паводле звестак на 1989 год сярод эвенкаў Расіі эвенкійскай лічылі роднай мовай 26,1 % (зрэшты, у 1979 годзе гэты працэнт складаў 20,7 %). Свабодна валодалі эвенкійскай 45,1 %, рускай мовай — 75,2 %. У 1998 годзе ў Расіі налічвалася каля 30 тысяч этнічных эвенкаў, з іх па-эвенкійску размаўляла прыкладна 1/3. Згодна з перапісам у Расіі 2002 года 35 527 яе грамадзян з'яўляюцца эвенкамі па нацыянальнасці, з іх носьбітамі эвенкійскай мовы з'яўляюцца 7 580 чалавек[8]. Колькасць асоб, якія валодаюць эвенкійскай мовай, вагаецца па рэгіёнах: так, у Амурскай і Чыцінскай (цяпер — Забайкальскі край) эвенкійскую ведала 98 % эвенкаў, у Іркуцкай вобласці — 47 %, у Бураціі ды Якуціі — 12—15 %.

У Кітаі колькасць эвенкаў складае 30 500 чалавек, з іх эвенкійскай валодае 19 000 чалавек, толькі па-эвенкійску можа размаўляць прыблізна 3 000 чалавек[8]. Юха Янхунэн у 1996 г. даследаваў з'яву шматмоўя ў Хулунбуіры (поўнач Унутранае Манголіі, Кітай) ў прылеглых рэгіёнах правінцыі Хэйлунцзян (Цыцыкар і г.д.). Паводле даследаванняў было выяўлена, што большасць салонаў (падгрупа эвенкаў) яшчэ магла размаўляць па-эвенкійску, а каля палавіны ведала яшчэ і даурскую[17], разам з гэтым сярод членаў гэтых груп меншасцей у якасці лінгва франка функцыянавала мангольская, што было абумоўлена атрыманнем прадстаўнікамі гэтых народаў сярэдняй адукацыі на мангольскай мове. Сярод даследаваных Янхунэнам эвенкаў, якія не ведалі мангольскай і жывуць на поўначы Хулунбуіра, было адзначана карыстанне таксама і рускай мовы як «мовы міжкультурных зносін»[17].

У Манголіі існуе невялікая колькасць носьбітаў эвенкійскае мовы, якая налічвае каля 1 000 чалавек[8].

На цяперашні момант маецца мала сведчанняў пра захады па захаванні мовы. Паводле звестак на 1998 год, мова выкладалася ў дашкольных установах і пачатковых класах школ, прапаноўвалася ў якасці факультатыўных заняткаў у восьмым класе. Мова даступная для вывучэння ў Інстытуце народаў Поўначы (Расія)[10]. У 1980-х гадах хрысціянскія місіянеры пераклалі на эвенкійскую мову Біблію, хрысціянскае аб'яднанне Global Recordings Network запісала па-эвенкійску вызначаныя хрысціянскія матэрыялы[18].

  1. Звесткі на 2007—2010 гг. паводле Ethnologue
  2. а б в ScriptSource - Evenki Праверана 24 чэрвеня 2024.
  3. Boldyrev, B. V. (1994), Русско-эвенкийский словарь: около 20 000 слов, Novosibirsk: Institute of Philology, Russian Academic of Sciences, ISBN 5-02-029805-0
  4. а б в г д Atknine, Victor (1997), «The Evenki Language from the Yenesei to Sakhalin», in Shōji, Hiroshi; Janhunen, Juha, Northern Minority Languages: Problems of Survival, Senri Ethnological Studies, pp. 109—121, OCLC 37261684
  5. а б в Kara, György (2006), «Solon Ewenki in Mongolian Script», in Pozzi, Alessandra, Tumen jalafun jecen akū: Manchu studies in honour of Giovanni Stary, Otto Harrassowitz Verlag, pp. 133—148, ISBN 978-3-447-05378-5
  6. Grenoble; Janhunen
  7. а б Whaley, Lindsay J.; Grenoble, Lenore A.; Li, Fengxiang (June 1999), «Revisiting Tungusic Classification from the Bottom up: A Comparison of Evenki and Oroqen», Language 75 (2): 286—321, doi:10.2307/417262, JSTOR 417262
  8. а б в г Lewis 2009
  9. Паводле Ethnologue.
  10. а б в г д е ё Nedjalkov, Igor (1997), Evenki, London: Routledge, ISBN 0-415-02640-7
  11. а б в г д е ё Bulatova, Nadezhda; Grenoble, Lenore (1999), Evenki, Munich: Lincom Europa, ISBN 3-89586-222-3
  12. а б Campbell, George L. (2000), «Evenki», Compendium of the World's Languages: Abaza to Kurdish 1 (2, revised ed.), Taylor & Francis, ISBN 0-415-20298-1
  13. а б в г Dular, O. Chaoke (2009), 《鄂温克语参考语法》, 北京: 中国社会科学出版社, ISBN 978-7-5004-8143-0
  14. Kesingge et al. 1983, p. 6
  15. Grenoble, Lenore A.; Whaley, Lindsay J. (2003), «Evaluating the impact of literacy: the case of Evenki», in Joseph, Brian D., When languages collide: perspectives on language conflict, language competition, and language coexistence, Ohio State University Press, pp. 109—121, ISBN 978-0-8142-0913-4
  16. Inoue, Koichi (1991), «Tungus Literary Language» Архівавана 20 сакавіка 2012., Asian Folklore Studies 50 (1): 35-66, doi:10.2307/1178185, JSTOR 1178185
  17. а б Janhunen, Juha (1996), «Mongolic languages as idioms of intercultural communication in Northern Manchuria», in Wurm, Stephen Adolphe; Mühlhäusler, Peter; Tryon, Darrell T., Atlas of languages of intercultural communication in the Pacific, Asia and the Americas, Walter de Gruyter, pp. 827—835, ISBN 978-3-11-013417-9
  18. Global Recordings Network (2011), Words of Life 1 — Evenki, retrieved 2011-04-22
  • Болдырев Б. В. Эвенкийско-русский словарь (Эведы-лучады турэрук). — Новосибирск: Изд-во СО РАН, филиал «Гео», 2000. — Ч. 2: Р—Я. — 484 с.
  • Андреева, T. E. (1988). Звуковой строй томмотского говора эвенкийского языка: Экспериментально-фонетическое исследование. Новосибирск: Наука. ISBN 978-5-02-029187-4. OCLC 21826474
  • Булатова, Н. (1999). Язык сахалинских эвенков. Санкт-Петербург: North Without Conflicts Fund. ISBN 5-88925-009-4
  • Chaoke, D. O.; Tsumugari, Toshiro; Kazama, Shinjiro (1991). 『ソロン語基本例文集』 [Solon Basic Sentences]. Sapporo: Faculty of Letters, Hokkaido University. NDL 95049777.
  • Горцевская, В. А. (1936). Характеристика говоров баргузинских эвенков: По материалам Н. Н. Поппе. Москва-Ленинград: Государственное Учебно-Педагогическое издательство. OCLC 41824692
  • Мыреева, А. Н. (2004). Эвенкийско-русский словарь: около 30 000 слов. Новосибирск: Наука. ISBN 978-5-02-030684-4. OCLC 61282240
Wikimedia Incubator
Wikimedia Incubator
У Інкубатары Wikimedia ёсць тэставы раздзел Вікіпедыі на мове