Эдуар Анры Аўрыль | |
---|---|
фр.: Édouard-Henri Avril[1] | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Édouard-Henri Avril[1] |
Дата нараджэння | 21 мая 1849[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1928[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуар Анры Аўрыль (фр.: Édouard-Henri Avril, падпісваўся звычайна Поль Аўрыль, фр.: Paul Avril; 21 мая 1843, Алжыр - 28 ліпеня 1928, Ле-Рэнсі) — французскі мастак, вядомы сваімі ілюстрацыямі эратычнай літаратуры.
У 1874-1878 гг. вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў. Першай працай Аўрыля ў галіне эратычнай ілюстрацыі быў раман Тэафіля Гацье «Фартуна». Далей рушылі ўслед ілюстрацыі да «Саламба» Флабера, «Фані Хіл. Мемуары жанчыны для уцех» Джона Клеланда, вершаў П’етра Арэціна (Позы Арэціна) і многіх іншых кніг, у тым ліку ананімных, якія распаўсюджваліся па падпісцы. Найбольшую вядомасць атрымалі ілюстрацыі Аўрыля да кнігі «De Figuris Veneris: даведнік па класічнай эротыцы» нямецкага вучонага Фрыдрыха Карла Форберга.