Эдуар Глісан | |
---|---|
фр.: Édouard Glissant | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Mathieu Édouard Glissant[1] |
Дата нараджэння | 21 верасня 1928[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 2011[4][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык |
Гады творчасці | з 1950 |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуар Глісан (фр.: Édouard Glissant, 21 верасня 1928, Сент-Мары, Марцініка — 3 лютага 2011, Парыж) — марцінікскі пісьменнік, паэт і літаратурны крытык. Лічыцца адным з самых уплывовых карыбскіх пісьменнікаў. У сваіх працах ўздымаў пытанне посткаланіяльнай ідэнтычнасці і тэорыі культуры.
Вучыўся ў ліцэі Шэльшэра, выпускніком якога таксама былі Эме Сезэр і Франц Фанон. Там пазнаёміўся з Леонам Дама, разам з якім яны пазней далучыліся да Леапольда Сенгора, будучага прэзідэнта Сенегала, і сфармулявалі канцэпцыю негрыцюду.
У 1946 годзе атрымаў стыпендыю французскага ўрада і пераехаў у Парыж, дзе вывучаў філасофію, этналогію і літаратуру. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Сарбоне. У пачатку 1950-х гадоў апублікаваў свае першыя паэтычныя творы. У 1958 годзе атрымаў прэмію Ренода за свой першы раман La Lézarde. Быў удзельнікам антыкаланіяльнага руху, з-за чаго з 1961 па 1965 яму быў забаронены выезд з Францыі. У 1965 годзе вярнуўся на Марцініку і заснаваў Інстытут марцінікскіх даследаванняў. З 1980 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам «Кур’ера ЮНЕСКА». З 1995 па 2007 год быў прафесарам французскай літаратуры ва Універсітэце Нью-Ёрка.
За сваё жыццё напісаў восем раманаў і адзінаццаць паэтычных зборнікаў.