Эдуард Донал Томас

Эдуард Донал Томас
Дата нараджэння 15 сакавіка 1920(1920-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2012(2012-10-20)[3][1][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Dottie Thomas[d]
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, гематолаг, фізік
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Донал То́мас[7] (англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas, 15 сакавіка 1920, Март, ЗША — 20 кастрычніка 2012)[8] — амерыканскі трансплантолаг, доктар медыцыны (1946), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары «за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».

Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт ў горадзе Остын (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку Сіэтле.

У 1956 годзе Э. Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.

Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.

Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.

Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест[9].

Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.

  1. а б E. Donnall Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Edward Donnall Thomas // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Seattle Nobel laureate E. Donnall Thomas dies at 92The Seattle Times. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #129487546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
  6. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=THOMAS,%20E.%20Donnall%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  7. БелЭн 2002.
  8. Appelbaum, F. R. (2012). «E. Donnall Thomas (1920—2012)». Science 338 (6111): 1163—1163. doi:10.1126/science.1232395. PMID 23197524
  9. Notable Signers(недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
  10. http://www.aabb.org/development/awardsscholarships/awards/Pages/recipientspast.aspx Архівавана 31 студзеня 2013.
  11. http://cancerres.aacrjournals.org/content/59/7_Supplement/1673s.full.pdf