Эжэн Дзюбуа

Мары Эжэн Франсуа Тама Дзюбуа
Marie Eugène François Thomas Dubois
Дата нараджэння 28 студзеня 1858(1858-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1940(1940-12-16)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Marie Eugénie Hooijer-Dubois[d]
Род дзейнасці куратар, урач, палеаантраполаг, анатам, выкладчык універсітэта, палеантолаг, геолаг
Навуковая сфера палеаантрапалогія
Месца працы
Навуковая ступень ганаровы доктар[d][8] (1897) і доктар медыцыны[d][8] (1884)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Dubois».

Мары Эжэн Франсуа Тама Дзюбуа (нідэрл.: Marie Eugène François Thomas Dubois; 28 студзеня 1858, Эйсдэн, — 16 снежня 1940, Хален) — галандскі антраполаг. Праславіўся тым, што ў 1891 годзе[9] упершыню знайшоў парэшткі выкапнёвага пітэкантрапа на востраве Ява[10].

Дзюбуа нарадзіўся 28 студзеня 1858 года ў пабожнай каталіцкай сям'і. У 1877 годзе ва ўзросце 19 гадоў Дюбуа пачаў вывучаць анатомію і натуральную гісторыю ў Амстэрдамскім універсітэце. Пасля заканчэння універсітэта ў 1886 годзе пачынае працаваць выкладчыкам анатоміі ў Каралеўскай сярэдняй школе і робіцца асістэнтам выдатнага анатама і арнітолага Макса Фюрбрынгера. Яшчэ ў гады вучобы Дюбуа з цікавасцю сачыў за барацьбой вакол прызнання эвалюцыйнага вучэння і ролі эвалюцыі ў паходжанні чалавека. Ведаючы, што апаненты Дарвіна спасылаліся на амаль поўную адсутнасць выкапнёвых сведчанняў на карысць эвалюцыі чалавека, ён вырашыў адшукаць косткі чалавека-малпы[11]. З работ Дарвіна вынікала, што продкі сучаснага чалавека павінны былі жыць «у якім-небудзь лясістым месцы з цёплым кліматам»[12].

Навуковыя адкрыцці

[правіць | правіць зыходнік]

Дюбуа захапляецца ідэямі Эрнста Гекеля, яки тэарэтычна прадказаў існаванне выкапнёвых формаў, прамежкавых паміж чалавекам і чалавекападобнымі малпамі. У 1887 годзе, ужо будучы доктарам медыцыны і натуральных навук, ён вырашае адмовіцца ад кар'еры і адправіцца ў Паўднёва-Усходнюю Азію на пошукі парэшткаў «адсутнага звяна». Дзюбуа звярнуўся да ўраду Нідэрландаў з просьбай вылучыць сродкі на навуковую экспедыцыю ў ўсходнія галандскія валодання. Аднак прапанова невядомага асістэнта прафесара адправіць дарагую экспедыцыю на пошукі ўяўнай істоты не выклікала даверу ў ўрада, і Дзюбуа было адмоўлена. Нават Фюрбрінгер, якому Дзюбуа паведаміў аб сваіх намерах, па-сяброўску адгаворваў маладога вучонага, пераконваючы, што шматгадовае знаходжанне ў экватарыяльнай Азіі загубіць яго ўніверсітэцкую кар'еру, але Дзюбуа не змяніў свайго намеру. Для гэтага яму давялося паступіць на ваенную службу, у чыне сяржанта каралеўскай каланіяльнай арміі Нідэрландаў, якая дазваляла адправіцца на Суматру.

Паўтара года ён вядзе пошукі за кошт свайго сціплага заробку, выкройваючы час ад абавязкаў ваеннага лекара. Першапачаткова Дзюбуа вядзе раскопкі ў пячорах, па аналогіі са знаходкамі стаянак неандэртальцаў у Еўропе. Ён здзяйсняе доўгія пераходы, даследуе мноства пячор, аднак не выяўляе ў пячорных адкладах ні рэшткаў «малпалюдзей», ні нават каменных прылад або слядоў стаянак.

Часам ён публікуе справаздачы аб сваіх палеанталагічных знаходках. Каланіяльная адміністрацыя звярнула ўвагу на яго працы і даручыла яму палеанталагічныя даследаванні на Суматры, у выніку чаго ён атрымаў сродкі для вядзення раскопак і змог, нарэшце, пакінуць вайсковую службу.

У 1890 годзе ён атрымлівае дазвол працягнуць даследаванні на востраве Ява, дзе быў знойдзены чалавечы чэрап. Агледзеўшы знаходку, Дюбуа з расчараваннем пераконваецца ў яе адносна познім узросце, аднак яго зацікавілі ўмовы залягання акамянеласці, знойдзенай у берагавых адкладах возера. У далейшым, Дзюбуа праводзіць пошукі па берагах рэк, часам тут сустракаюцца пласты перапоўненыя акамянелымі косткамі вымерлых жывёл. Ён збірае багатыя калекцыі рэшткаў, якія належаць паўднёваму слану сцегадону, буйвалу лептобас, разнастайным аленям, гіпапатаму, тапіру, насарогу, свінні, гіене, ільву, кракадзілам і інш.

Pithecanthropus erectus, Ява, 1891-1993

Нарэшце ў верасні 1891 года ў даліне ракі Сола, недалёка ад вёсачкі Трыніль, ён знаходзіць выкапнёвы зуб, адначасова падобны і на чалавечы, і на зуб чалавекападобнай малпы. Знаходка залягала у пластах, узростам каля мільёна гадоў. Яшчэ два гады ўпартых раскопак дазволілі выявіць чэрапную крышку і берцовую костку[13].

Дpюбуа доўга разважаў над знаходкамі: чэрап выдаваў выключную прымітыўнасць істоты з Трыніла, але аб'ём мазгавой поласці быў значна большым, чым у любой чалавекападобных малпы, галёначная костка, мела характэрныя асаблівасці, якія казалі аб прамахаджэнні яе ўладальніка. Дбайныя вымярэння і параўнанне з аналагічнымі косткамі чалавека і чалавекападобных малпаў пераканалі Дзюбуа, што перад ім рэшткі прамежкавага віду, у будове якога перамяшаліся рысы, характэрныя для антрапоіда і чалавека. Дзюбуа называе гэтую істоту Pithecanthropus erectus (Малпачалавек прамаходзячы), узяўшы прапанаваную яшчэ Эрнстам Гекелем радавую назву.

У 1894 годзе у Батавія (Джакарта) выходзіць яго добра ілюстраваная кніга: «Pithecanthropus erectus eine menschenanliche ubergangsform aus Java» («малпачалавек прамаходзячы, чалавекападобная пераходная форма з Явы»).

Пітэкантрап (рэканструкцыя)

У наступным году Дзюбуа прыбыў у Еўропу, дзе яго праца, і прывезеныя выкапнёвыя косткі пітэкантрапа, выклікала вялікую цікавасць і з'явілася прычынай доўгіх і гарачых спрэчак. Дзюбуа выступае перад антраполагамі і заолагамі ў розных гарадах Еўропы, дэманструе свае знаходкі, даказвае сваю правату. Частка антраполагаў падтрымліваюць яго кропку гледжання, але іншая частка, з прыкрасцю адмахваецца ад довадаў і ўпарта не жадае прызнаць абгрунтаванасць заключэнняў аб «адсутным звяне». У ход ідуць абразы, яго праціўнікі, пад выглядам крытыкі Дзюбуа, здзяйсняюць нападкі на тэорыю Дарвіна.

Два гады вядзе вучоны жорсткую бітву за пітэкантрапа. Нарэшце, змучаны і прыніжаны абразамі і нападкамі «калегаў», ён робіць нечаканы для ўсіх крок: у 1897 годзе здае косткі пітэкантрапа на захоўванне спачатку ў музей Тэйлара, а затым у сховішча Лейдэнскага музея. Дваццаць пяць гадоў яны знаходзіліся ў сейфе і Дзюбуа нікому не дазваляў іх убачыць. У гэты час ён не прымае ніякага ўдзелу ў навуковых дыскусіях, і здаецца, што лёс адкрыцця стала яму абыякавы.

У 1923 годзе ў Кітаі былі знойдзены парэшткі іншага гамініда — сінантрапа; да гэтага часу многія праціўнікі Дзюбуа канчаткова скампраметавалі сябе нежаданнем прымаць відавочнае, і Дзюбуа вярнуўся з добраахвотнага пустэльніцтва.[14]

У 1938 годзе, галандскім палеантолагам Густавам фон Кёнігсвальдам на Яве былі выяўленыя рэшткі пітэкантрапа лепшай захаванасці, што зняло ўсе сумневы ў яго рэальнасці.

Зноскі

  1. а б Marie Eugène François Thomas Dubois — 2009.
  2. M.E.F.Th. Dubois // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дюбуа Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Дюбуа Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
  6. Album Academicum — 2007. Праверана 9 верасня 2019.
  7. а б в г д Album Academicum — 2007. Праверана 15 верасня 2019.
  8. а б в English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 30 студзеня 2019.
  9. Термодинамика реальных процессов
  10. Сергей Оеутов. Тайны живой природы. Загадочные животные и растения. — Family Leisure Club, 2016-09-29. — 428 с. — ISBN 9786171220553.(недаступная спасылка)
  11. Анна Спектор. Человек. — Litres, 2017-09-05. — 194 с. — ISBN 9785457626812.(недаступная спасылка)
  12. Александр Попов. Тайны происхождения человека. — Litres, 2017-09-05. — 335 с. — ISBN 5457161013.(недаступная спасылка)
  13. Trinil I, II
  14. Ларичев В. Е. — Охотники за черепами. — М.: Молодая гвардия, 1971. — 272 с. — 100000 экз.
  • Аугуста Й. Великие открытия. — Перевод с немецкого. М. Черненко — М: Мир, 1967.
  • Мортон. Д. 101 ключевая идея: Эволюция. — Пер. . з англ. А. Перфильева. — М.: ФАИР-ПРЕС, 2001. — 240 с.