Элмар Леанард | |
---|---|
англ.: Elmore John Leonard | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Elmore John Leonard Jr. |
Псеўданімы | «Галандзец» |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 2013[5][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1953 — 2005 |
Кірунак | лірыка |
Жанр | дэтэктыў, вестэрн |
Прэміі |
прэмія Марціна Бека[d] (1985) Hammett Prize[d] (1991) Michigan Author Award[d] (1996) Дыяментавы кінжал Карцье[d] (2006) Owen Wister Award[d] (2009) The Grand Master[d] (1992) |
www.elmoreleonard.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элмар Джон Леанард-малодшы (англ.: Elmore John Leonard, 11 кастрычніка 1925, Новы Арлеан — 20 жніўня 2013, Дэтройт) — амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст, майстар крымінальнай літаратуры і вестэрнаў, творы якога адрозніваліся энергічнымі дыялогамі, персанажамі-няўдачнікамі і лаканічным гумарам.[6] У прэсе часта называўся «адным з найвялікшых» і «найбольш пазнавальных» амерыканскіх крымінальных пісьменнікаў у гісторыі.[7][8]
Многія раманы і апавяданні Леанарда былі экранізаваныя. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца «Кантракт з малым», «Джэкі Браўн», а таксама «Цягнік на Юму». У 2010 годзе на сусветныя тэлеэкраны выйшаў серыял «Правасуддзе», заснаваны на некалькіх творах Леанарда.
Бацька Элмара працаваў у General Motors каморнікам, што вымушала сям’ю пастаянна пераязджаць з месца на месца. Нарадзіўшыся ў Новым Арлеане, Элмар пражыў там нядоўга: сямейства вандравала, пакуль у 1934 годзе не асела ў Дэтройце, штат Мічыган.
Менавіта гэты час больш за ўсё паўплываў на Элмара, і — больш за тое — у далейшым знайшло сваё адлюстраванне ў многіх яго працах. Загалоўкі нацыянальных газет тых гадоў мільгалі імёнамі гангстэраў накшталт Боні і Клайда і бейсбалістаў «Детройцкіх Тыграў»: Боні і Клайд, вядомыя сваімі «подзвігамі» ўсёй Амерыцы, былі забітыя ў 1934 годзе. Спорт і зброя сталі захапленнямі Элмара на ўсё жыццё.
У 1943 годзе Элмар скончыў сярэднюю езуіцкага школу пры Детройцкім універсітэце.
У літаратуры з’явіўся ў 1950-х гадах, перыядычна выдаючы свае вестэрны. Затым пачаў працаваць у дэтэктыўным жанры і пісаць сцэнары. Атрымаў адабрэнне крытыкаў за непрыукрасны рэалізм і моцныя дыялогі. Элмар Леанард жыў у акрузе Оклэнд, штат Мічыган.
Памёр 20 жніўня 2013 года ў Дэтройце, так і не акрыяўшы пасля цяжкага інсульту.[9]