Эльза Хоск

Эльза Хоск
Дата нараджэння 7 лістапада 1988(1988-11-07)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 177 см
Колер валасоў бландзінка
Вочы блакітныя
Памер адзежы 34 (EU)
Памер абутку 39
Грамадзянства
Агенцтва
Elsa Hosk (Models.com)

Эльза Ганна Сафі Хоск (шведск.: Elsa Anna Sofie Hosk; нар. 7 лістапада 1988, Стакгольм, Швецыя) — шведская топ-мадэль. З 2015 года — адна з «анёлаў» Victoria’s Secret.

Біяграфія і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Эльза Хоск нарадзілася ў Стакгольме ў сям’і Пола і Мар’і Хоск. Яе маці мае фінскае паходжанне.

Хоск заўважылі пасля таго, як яе бацька разаслаў яе фатаграфіі ў некаторыя мадэльныя агенцтвы Швецыі. У старэйшых класах яна трохі працавала мадэллю, але замест гэтага вырашыла засяродзіцца на вучобе. Пасля заканчэння школы Эльза вырашыла працягнуць кар’еру ў шведскай жаночай баскетбольнай лізе[2]. Пасля двух гадоў гульні ў прафесійны баскетбол яна пачала атрымліваць шмат прапаноў аб працы і пераехала ў Нью-Ёрк, каб пачаць працаваць прафісійнай мадэллю.

Эльза здымалася ў рэкламах для[3]: ACO, Aerie, Bik Bok, Boomerang, Casall, Country Road, Dagmar, Fornarina, Garage, Gemma, Guess, H&M Divided, House of Dagmar, Ichi, Indiska, Lancaster, Levi’s, Limité, Maxstudio, Oriflame, Rodebjer, Tiger of Sweden, Vagabond, Sandra Backlund, Schutz.

Упрыгожыла вокладкі часопісаў Elle, Cosmopolitan, Vogue, Damernas Värld, Plaza Magazine.[3]

Эльза Хоск займае 15-е месца ў спісе самых сэксуальных мадэляў па версіі models.com[4].

Прыватнае жыцце

[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 2015 года Хоск знаходзіцца ў адносінах з брытанскім бізнэсмэнам Томам Дэйлі. 29 верасня 2020 года яна паведаміла, што яны чакаюць першынца. 11 лютага 2021 года Эльза Хоск нарадзіла дачку[5].

Эльза працуе ў наступных агенцтвах[3]:

  • Mikas — Stockholm;
  • VIEW Management — Spain;
  • IMG Models — New York;
  • IMG Models — Paris;
  • IMG Models — London;
  • IMG Models — Milan;
  • IMG Models — Sydney;
  • ICONIC Management — Berlin.

Зноскі