Элізабет Элен Блэкбёрн (анг. Elizabeth Helen Blackburn; нар. 26 лістапада 1948[1][2][…], Хобарт[3]) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» па тэорыі, прапанаванай у 1971 годзе прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым.
Нарадзілася 26 лістапада 1948 у горадзе Хобарт, Аўстралія ў сям’і практыкуючых урачоў (Harold і Marcia).
Адукацыу атрымала ва Універсітэце Мельбурна (Аўстралія), дзе атрымала ступені бакалаўра (B.Sc., 1970) і магістра (M.Sc., 1972), а таксама ў Darwin College, Cambridge.
Доктарскую ступень (Ph. D.) атрымала ў 1975 годзе ў Кембрыджскім універсітэце, Англія, а ў 1975—1977 гадах працавала ў галіне малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Ельскім універсітэце (Канектыкут, ЗША).
У 1978 годзе Блэкбёрн паступіла на працу ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, Department of Molecular Biology.
У 1985 годзе Блэкбёрн разам з Кэрал Грэйдэр адкрыла фермент целамеразу.
У 1990 годзе яна перайшла на працу ў Department of Microbiology and Immunology ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (UCSF), дзе ўзначальвала гэты аддзел з 1993 па 1999.
У 2007 годзе, Блэкбёрн была названая часопісам Time Magazine сярод 100 найбольш уплывовых людзей свету (100 Most Influential People in The World).
Элізабет Блэкбёрн на Вікісховішчы |