Эмануэль Ласкер | |
---|---|
ням.: Emanuel Lasker | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1941[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Martha Lasker[d] |
Род дзейнасці | матэматык, шахматыст, bridge player, філосаф, шахматны кампазітар |
Навуковая сфера | алгебра, шахматы[7], матэматыка[7] і філасофія[7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][8] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Max Noether[d][10] |
Узнагароды |
world chess champion[d] (1894 — 1921) Зала славы нямецкага спорту[d] (6 мая 2008) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмануэль Ласкер (ням.: Emanuel Lasker, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з'яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.
Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.
На працягу сваёй шахматнай кар'еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.
У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.