Эміль Філа | |
---|---|
чэшск.: Emil Filla | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 кастрычніка 1953[1][4][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Філава[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, графік, арт-куратар, ілюстратар, друкар, настаўнік, рэдактар, тэарэтык мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | кубізм |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́міль Фі́ла (чэшск.: Emil Filla; 4 красавіка 1882, Хропіне, Маравія — 7 кастрычніка 1953, Прага) — чэшскі мастак, мастацтвазнавец.
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Празе (1903—1906). Выкладаў у Мастацка-прамысловай школе ў Празе. Прадстаўнік антыфашысцкага кірунку ў чэшскім мастацтве 1930-х гадоў. У 1939—1945 гадах зняволены ў канцлагер.
У творах звяртаўся да прыёмаў экспрэсіянізму і кубізму, якія вылучаюцца фарбавай экспрэсіяй, драматызмам, алегарычнасцю: «Фашызм» (1937), «Барацьба льва з быком» (1938), «Будзе вайна, будзе…» (1939), «Бухенвальд» (1947). Аўтар серый, кампазіцый «Балады» (1939), нацюрмортаў (1947—1948), пейзажаў «Чэшскае міжгор'е» (1949—1952).