Эрскін Прэстан Колдуэл | |
---|---|
Erskine Preston Caldwell | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Эрскін Прэстан Колдуэл |
Дата нараджэння | 17 снежня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1987[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Жонка | Margaret Bourke-White[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрскін Прэстан Колдуэл (англ.: Erskine Preston Caldwell, 17 снежня 1903 - 11 красавіка 1987) — амерыканскі пісьменнік-празаік, прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў літаратуры.
Эрскін Колдуэл нарадзіўся 17 снежня 1903 года ў мястэчку Уайт-Оўк (Штат Джорджыя), у сям'і святара. У маладосці змяніў шэраг прафесій. Пісьменніцкую кар'еру пачаў у 1931 годзе, апублікаваўшы зборнік навел «Амерыканская зямля» (англ.: American Earth). Затым рушылі ўслед новыя зборнікі апавяданняў, а таксама раманы «Тытунёвая дарога» (анг.Tobacco Road, 1932), «Боская дзялянка» (англ.: God's Little Acre, 1933).
У 1937 годзе Колдуэл сумесна з мастачкай-фатографам Маргарэт Бурк-Уайт выдае фотаальбом «Ты павінен убачыць іх твары» (анг.You Have Seen Their Faces). У 1939 годзе яны жэняцца - гэты шлюб працягнуўся да 1942 года.