Эрых фон Манштэйн

Эрых фон Манштэйн
ням.: Erich von Manstein
Дата нараджэння 24 лістапада 1887(1887-11-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1973(1973-06-10)[2][3][…] (85 гадоў) ці 9 чэрвеня 1973(1973-06-09) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Eduard von Lewinski[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Германская імперская армія
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў Q4031814?, 11th Army[d], Група армій «Дон», Група армій «Поўдзень», 18th Infantry Division[d] і XXXVIII Army Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем і Мячамі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем і Мячамі
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Фрыдрыха
Ордэн Фрыдрыха
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ганзейскі крыж Гамбурга
Ганзейскі крыж Гамбурга
За раненне ў чорным
За раненне ў чорным
Ганаровы крыж ветэрана вайны (з мячамі)
Ганаровы крыж ветэрана вайны (з мячамі)
Медаль «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Медаль «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Медаль За выслугу гадоў у вермахце
Медаль За выслугу гадоў у вермахце
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́рых фон Манштэ́йн (24 лістапада 1887, Берлін — 10 чэрвеня 1973, Іршэнхаўзен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Пляменнік фельдмаршала Гіндэнбурга. Меў рэпутацыю найбольш адоранага стратэга Вермахта і быў нефармальным лідарам нямецкага генералітэту.

Нарадзіўся ў Берліне ў сям’і нямецкага генерала Фрыца Эрыха фон Левінскі, выхадца з нашчадкавага прускага афіцэрства. Адразу пры нараджэнні быў усыноўлены сям’ёй генерала Георга фон Манштэйн, сына Альбрэхта Густава. Родная і прыёмная маці — родныя сёстры фон Шперлінг (малодшая была бясплодная, таму сярэдняя да нараджэння сына абяцала падарыць свайго дзясятага дзіцяці ёй на выхаванне).

Вучыўся ў кадэцкай школе, у 19021906 гадах — у ваенным вучылішчы. З сакавіка 1906 года — на службе ў элітным 3-м прускім пяхотным гвардзейскім палку ў званні фенрыха.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку Першай сусветнай вайны — ад’ютант батальёна ў званні обер-лейтэнанта ў 2-м гвардзейскім рэзервовым палку на Заходнім фронце. У лістападзе 1914 годы цяжка паранены. Пасля чарговага ранення ў ліпені 1915 годзе праведзены ў капітаны, прызначаны ад’ютантам і афіцэрам генеральнага штаба ў армейскай групе «Гальвіц». Пасля бітвы за Вердэн — начальнік аператыўнага ўпраўлення 4-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ўзнагароджаны Жалезнымі крыжамі 1-й і 2-й ступеняў, а таксама прускім Рыцарскім крыжам з мячамі.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Быў начальнікам штаба ў групе армій «Поўдзень» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Рундштэта пры захопе Польшчы ў верасні 1939 года. Высунуў асноўную ідэю плана ўварвання ў Францыю.

У аперацыі «Барбароса» Манштэйн кіраваў нямецкімі войскамі на Украіне і на Доне. З лютага 1943 па сакавік 1944 камандаваў групай армій «Поўдзень». У сакавіку 1943 гады ажыццявіў аперацыю па нямецкай абароне Харкава, за што 14 сакавіка 1943 года ўзнагароджаны Дубовым Лістом да рыцарскага крыжа.

У 1944 годзе быў адпраўлены ў адстаўку за пастаянныя рознагалоссі з Гітлерам.

Пасля заканчэння вайны быў асуджаны брытанскім трыбуналам на 18 гадоў турмы за «недастатковую ўвагу да абароны жыцця цывільнага насельніцтва» і выкарыстанне тактыкі выпаленай зямлі. Вызвалены ў 1953 годзе па стане здароўя. Працаваў ваенным саветнікам ўрада Заходняй Германіі.

Памёр ад інсульту ноччу 9 чэрвеня 1973 года. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў Дорфмарку.

Зноскі