Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эсек’ель Іван Лавесі | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка |
El Pocho, El Loco (Шалёны) Il fulmine (Маланка), Scooby-doo |
||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 мая 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Аргенціна Італія |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, атакуючы/крайні паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эсек’е́ль Іва́н Лаве́сі (ісп.: Ezequiel Iván Lavezzi; нар. 3 мая 1985, Вілья-Габернадор-Гальвес, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2016). Пасля з’яўлення на Апенінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[3].
У 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў Лавесі перайшоў з каманды «Бока Хуніярс» у склад сталічнага «Эстудыянтэса», дзе за адзін сезон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён еўра Лавесі набыў італьянскі клуб «Джэноа» і ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса».
Пасля сезона ў Аргенціне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Серыю C1, а Лавесі быў прададзены ў «Сан-Ларэнса» за 1,2 мільёна еўра.
5 ліпеня 2007 года «Напалі», які вярнуўся ў Серыю A і шукаў узмацнення для каманды, заключыў кантракт з Эсек’елем на 5 гадоў. Трансфер іграка каштаваў італьянскаму клуба 6 мільёнаў еўра, а Лавесі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» у матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Удзінезэ» 2 верасня 2007 года. Пасля матча, які скончыўся перамогай «Напалі» з лікам 5:0, СМІ абвясцілі аб нараджэнні новай "неапалітанскай зоркі. 12 студзеня 2010 года Лавесі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 года[4].
2 ліпеня 2012 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з Лавесі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансферу склала да 30 мільёнаў еўра[5].
У лютым 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[6]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].
За зборную Аргенціны Эсек’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Чылі.
«Сан-Ларэнса»:
«Напалі»:
«Пары Сен-Жэрмен»:
Аргенціна: