Юзаф Цыранкевіч

Юзаф Цыранкевіч
польск.: Józef Cyrankiewicz
Сцяг Прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча
6 лютага 1947 — 20 лістапада 1952
Папярэднік Эдвард Асубка-Мараўскі
Пераемнік Балеслаў Берут
Сцяг Старшыня Савета Міністраў ПНР
18 сакавіка 1954 — 23 снежня 1970
Папярэднік Балеслаў Берут
Пераемнік Пётр Ярашэвіч
Сцяг Сакратар ЦК ПАРП
1948 — 1970
Сцяг Член Палітбюро ЦК ПАРП
1954 — 1970
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР
23 снежня 1970 — 28 сакавіка 1972
Папярэднік Марыян Спыхальскі
Пераемнік Генрык Яблонскі

Нараджэнне 23 красавіка 1911(1911-04-23)[1][2][…]
Смерць 20 студзеня 1989(1989-01-20)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Юзаф Цыранкевіч Старэйшы
Маці Рэгіна Шлапак
Жонка Іаана Галіна Мунк-Ляшчынская
Ніна Андрыч
Крысціна Тэмпская
Нацыянальнасць паляк
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Род войскаў People's Guard – Freedom, Equality, Independence[d]
Узнагароды
Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Сцяг Працы I ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Партызанскі крыж
Партызанскі крыж
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Цыранкевіч (польск.: Józef Adam Zygmunt Cyrankiewicz; 23 красавіка 1911, Тарнаў — 20 студзеня 1989, Варшава) — польскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-іністр ПНР у 1947—1952 і 1954—1970. Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у 1970—1972.

Член Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у 1931—1948 гадах, дзеяч Саюза незалежнай сацыялістычнай моладзі. Па прафесіі журналіст. У 1935-39 сакратар Кракаўскага акруговага камітэта Польскай сацыялістычнай партыі. Падчас Другой сусветнай вайны паручнік Юзаф Цыранкевіч прыняў удзел у адбіцці ўварвання нямецкіх войскаў, быў членам падпольнай ваеннай арганізацыі Гвардыя Людова — Незалежнасць, Свабода, Роўнасць (Gwardia Ludowa WRN) з 1940 года ў складзе СВБ, вязень Асвенцыма і Маўтхаўзена ў 1942—1945 гадах. У 1945-48 генеральны сакратар ЦВК ППС. У 1946 міністр ва ўрадзе нацыянальнага адзінства; у 1947-52 прэм’ер-міністр. У 1948-72 член Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1952-54 віцэ-прэм’ер, у 1954—1970 старшыня Савета Міністраў, у 1970-72 старшыня Дзяржаўнага савета ПНР. З 1973 старшыня Усепольскага камітэта прыхільнікаў міру.

З 1948 года член ПАРП. Даўжэй астатніх у гісторыі Польшчы займаў пасаду прэм’ер-міністра. Лічыўся другім чалавекам у ПАРП. Адрозніваўся кансерватызмам. Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя ПНР. Падчас Польскага палітычнага крызісу 1968 актыўна падтрымліваў антысеміцкую кампанію, што падарвала яго ўласныя пазіцыі; калі Уладзіслаў Гамулка страціў пасаду 1-га сакратара ЦК ПАРП, у адстаўку вымушаны быў сысці і Цыранкевіч.

У 1946—1968 гадах быў жанаты з актрысай Нінай Андрыч.

Зноскі

  1. а б Jozef Cyrankiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Józef Cyrankiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Циранкевич Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Auschwitz Prisoners Database Праверана 12 сакавіка 2022.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119518503 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.