Юльян Урсын Нямцэвіч | |
---|---|
польск.: Julian Ursyn Niemcewicz | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1758[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1841[4][5][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Марцэлій Нямцэвіч[d] |
Маці | Ядвіга з Сухадольскіх[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дыпламат, перакладчык, паэт, пісьменнік, публіцыст, гісторык, палітычны актывіст |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юльян Урсын Нямцэвіч (16 лютага 1757, вёска Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён — 21 мая 1841, Парыж) — польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.
Юльян Урсын Нямцэвіч нарадзіўся 16 лютага 1758 года ў сям’і Марцэлія Нямцэвіча і Ядвігі з Сухадольскіх у старым драўляным маёнтку за два кіламетры на поўнач ад Скокаў.
Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—1777 гадах у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве.
Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 года член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі.
Падчас паўстання 1794 г. ад’ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу.
Пасля амністыі ў 1796 годзе разам з Касцюшкам выехаў у ЗША.
Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 годзе, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 года сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 годзе ў Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». З 1827 года старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве.
Падчас паўстання 1830—1831 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 годзе заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку.
Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—1836).
Памёр 21 мая 1841 года.