Юлія Валянцінаўна Джыма

Біятлон
Юлія Джыма
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джыма Юлія Валянцінаўна
Арыгінальнае імя укр.: Джима Юлія Валентинівна
Нарадзілася 19 верасня 1990(1990-09-19) (34 гады)
Кіеў, Украінская ССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Пражыванне Сумы, Украіна
Клуб Узыход
Рост/Вага 168 см/58 кг
Сямейнае становішча не замужам
Захапленні маляванне, музыка
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011/12
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 77%
Стоячы 91%
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 31
Перамог 1
Асабістых подыумаў 1 ( x 1)
Подыумаў у эстафетах 4 ( x 1 + x 3)
Заробленых ачкоў 355
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 эстафета 4×6 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Нове-Места 2013 эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Валь-Рыдана 2011 эстафета 4×6 км
Золата Осрблье 2012 эстафета 4×6 км
Срэбра Банска 2013 спрынт 7,5 км
Бронза Банска 2013 эстафета 4×6 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Валянцінаўна Джыма (укр.: Юлія Валентинівна Джима, нар. 19 верасня 1990, Кіеў, Украінская ССР, СССР) — украінская біятланістка. Алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, двухразовая чэмпіёнка Еўропы па біятлоне ў эстафетах.

Бацька спартсменкі — Валянцін Джыма, былы ўкраінскі біятланіст, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лілехамеры.[1]

За асноўную зборную Украіны Джыма дэбютавала ў сезоне 2011/2012 на этапе кубка свету ў Оберхофе і ў першай жа сваёй гонцы здолела набраць ачкі, заняўшы 34-е месца ў спрынце. Прымала ўдзел у чэмпіянаце свету па біятлоне ў Рупольдынгу. На апошнім этапе кубка свету ў Ханты-Мансійску Джыма паказала лепшы вынік у сезоне, заняўшы 17-е месца ў спрынце. З 2008 года вучыцца на гуманітарным факультэце Сумскага дзяржаўнага універсітэта.

Кар'ера ў Кубку свету

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы снежня 2011 года прэзідэнт Федэрацыі біятлону Украіны Уладзімір Брынзак заявіў, што Джыма ўвайшла ў склад каманды на чацвёрты этап Кубка свету.[2]

Дэбют Юліі у кубку свету адбыўся 4 студзеня 2012 года на чацвёртым этапу ў нямецкім Оберхофе. Джыма разам з Аленай Підгрушнай, Вітай і Валяй Семярэнка заняла 8-е месца ў эстафеце, адстаўшы ад пераможцаў — каманды Расіі амаль на чатыры хвіліны.[3] Праз дзень, 6 студзеня, украінка дэбютавала ў асабістай гонцы — спрынце, дзе заняла 34-е месца (+0), набраўшы першыя ачкі ў кар'еры. Наступныя тры этапы Юлія прапусціла.

21-гадовая спартсменка вярнулася ў Кубак свету на восьмым этапе, які праходзіў у фінскім Кантыялахці. Прапусціўшы змешаную эстафету, Джыма ў спрынтарскай гонцы заняла 19-е месца. У пераследзе ўкраінка адсунулася на 14-ю пазіцыя, заняўшы выніковае 33-е месца. На Чэмпіянаце свету ў Рупольдынгу Джыма правяла дзве гонкі: спрынт і пасьюце, заняўшы 39-е і 48-е месца адпаведна. Апошні этап сезону склаўся для Юліі адносна ўдала: у спрынце яна заняла 17-е месца, паказаўшы на той момант лепшы вынік у кар'еры. Аднак у пераследзе поспех развіць не ўдалося і c пяццю промахамі ўкраінская спартсменка адкацілася на 21-ю пазіцыю, заняўшы 38-е месца. У агульным заліку Юлія Джыма заняла выніковае 60-е месца, набраўшы 66 ачкоў.

Сезон 2012/13 стаў першым паўнавартасным сезонам ў кар'еры маладой спартсменкі. Джыма выступіла на 8-мі з 9-ці этапаў, прапусціўшы толькі сёмы этап, які праходзіў у Хольменкалене, а таксама заваявала срэбра Чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы.[4]

Першыя тры этапы, якія праходзілі ў пачатку сезона, склаліся для Джыма няўдала: украінка толькі двойчы ў асабістых гонках здолела патрапіць у 20-ку наймацнейшых, заняўшы 13-е і 15-е месца ў спрынтарскіх гонках ў Эстэрсундзе і Хохфільцэне адпаведна. У першай эстафеце сезону Юлія разам з камандай заняла 2-е месца, прапусціўшы наперад толькі нарвежак.

Зноскі

  1. Юлия ДЖИМА: «Мама болела за Пуаре, а я за Бьорндалена» Архівавана 10 студзеня 2017.
  2. Джима вошла в состав сборной Украины на 4-й этап Кубка мира (руск.). Sports.ru (27 снежня 2011).
  3. Кубок мира (жен). Эстафета. Россия победила, Норвегия – 2-я, Германия – 4-я (руск.). Sports.ru (4 студзеня 2012).
  4. Чемпионат.com. "Серебряная" эстафета Украины (руск.)(недаступная спасылка). Чемпионат.com (15 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 21 лютага 2014.