Юрый Пятровіч Арцюхін | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | інжынер, касманаўт, лётчык |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1998 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Юрый Пятровіч Арцюхін (руск.: Ю́рий Петро́вич Артю́хин; 22 чэрвеня 1930 - 4 жніўня 1998) — бортінжынер касмічнага карабля «Саюз-14», арбітальнай станцыі «Салют-3», Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт СССР — 30-ы савецкі касманаўт.
3—19 ліпеня 1974 года здзейсніў касмічны палёт у якасці бортінжынера (камандзір экіпажа — П. Р. Паповіч) на касмічным караблі «Саюз-14» і арбітальнай станцыі «Салют-3» працягласцю 15 сутак 17,5 гадзін. Пазыўны — Беркут-2.
За паспяховае ажыццяўленне палёту і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм палкоўніку-інжынеру Арцюхіна Юрыю Пятровічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 ліпеня 1974 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 10746).
З 25 ліпеня 1974 года — касманаўт 3-га класа. З 11 снежня 1974 года — начальнік 2 аддзела ў ЦПК, старшы інструктар-касманаўт; курыраваў ваенныя праграмы. У 1975—1979 праходзіў падрыхтоўку ў групе па ваеннай праграме «Алмаз». У 1979—1981 рыхтаваўся да выпрабавальным палёту на касмічным караблі ТКС.
26 студзеня 1982 года адлічаны з атрада касманаўтаў у сувязі з прызначэннем на пасаду нам. начальніка 1-га ўпраўлення ЦПК па навукова-даследчай і выпрабавальнай працы (да 24 снежня 1987), з 10 снежня 1982 с.н.с. па спецыяльнасці «Ваенная кібернетыка, сістэмны аналіз».
З 3 сакавіка 1988 года палкоўнік Ю. П. Арцюхін у запасе.