Юрый Сяргеевіч Рытхеу

Юрый Сяргеевіч Рытхеу
чук.: Рытгэв
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 сакавіка 1930(1930-03-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 2008(2008-05-14)[3][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці з 1947
Жанр раман
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Юрый Сяргеевіч Рытхеу (чук.: Рытгэв, руск.: Рытхэу Юрий Сергеевич; 8 сакавіка 1930, Уэлен — 14 мая 2008, Санкт-Пецярбург) — чукоцкі празаік і перакладчык. Пісаў на чукоцкай мове, перакладаючы ўласныя творы на рускую мову.

Ритхеу нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года, у пасёлку Уэлен на Чукотцы у сям’і прыморскага чукчы, паляўнічага-зверабоя. Яго дзед быў чукоцкім шаманам. Пры нараджэнні хлопчыку далі імя Рытхеу, што ў перакладзе з чукоцкай азначае «невядомы». Паколькі савецкія ўстановы не прызнавалі чукоцкіх імёнаў, то ў далейшым для таго, каб атрымаць пашпарт, будучы пісьменнік, як і ўсе яго супляменнікі, быў вымушаны ўзяць рускае імя і імя па бацьку, імя ж «Рытхеу» стала яму прозвішчам. Яго бацькі жылі ў яранзе  (укр.), і яго дзяцінства прайшло фактычна яшчэ ва ўмовах каменнага веку.

Рытхеу скончыў сямігадовую школу ва Уэлене і хацеў працягнуць навучанне ў Інстытуце народаў Поўначы, але па ўзросце не трапіў у лік тых хто быў камандзіраваны да гэтага ВНУ. Таму ён вырашыў самастойна ехаць у Ленінград на навучанне. Гэты шлях доўжыўся некалькі гадоў. Для таго, каб зарабіць сродкі на праезд і жыццё ў дарозе будучы пісьменнік наймаўся на розныя працы: быў матросам, працаваў у геалагічнай экспедыцыі, удзельнічаў у зверабойнай здабычы, быў грузчыкам гідрабазы.

На шляху да Ленінграда паступіў у Анадырскае вучылішча. Друкавацца пачаў у 1947 годзе ў Анадырскай акруговай газеце «Советская Чукотка», дзе публікаваў свае першыя нарысы і вершы. У Анадыры Рытхеу сустрэўся з ленінградскім навукоўцам П. Скорыкам  (руск.), які ўзначальваў лінгвістычную экспедыцыю. Ён дапамог маладому пісьменніку дабрацца да Ленінграда.

Рытхеу вучыўся на літаратурным факультэце ЛДУ з 1949 па 1954 год. Калі пісьменніку было крыху больш за 20 гадоў, яго апавяданні з’явіліся ў альманаху «Молодой Ленинград», а крыху пазней у часопісах «Огонёк  (руск.)», «Молодой мир», «Дальний восток», моладзевай газеце «Смена  (руск.)» і іншых перыядычных выданнях. 1953 года ў выдавецтве «Молодая гвардия» на рускай мове выйшаў першы зборнік апавяданняў «Людзі нашага берага», у перакладзе з чукоцкай Аляксандра Смаляна. У перыяд свайго студэнцтва Рытхеу таксама актыўна займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, перакладаў на чукоцкую мову казкі Аляксандра Пушкіна, апавяданні Льва Талстога, сачыненні Максіма Горкага і Ціхана Сёмушкіна  (руск.). У 1954 годзе Рытхеу прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Праз два гады ў Магадане выйшаў у свет зборнік апавяданняў «Чукоцкая сага», які прынёс яму прызнанне не толькі савецкіх, але і замежных чытачоў.

Пасля заканчэння Ленінградскага ўніверсітэта, Рытхеу ў сярэдзіне 1950-х гадоў некалькі гадоў жыў у Магадане. Працаваў карэспандэнтам газеты «Магаданская правда». Потым перасяліўся ў Ленінград, дзе і пражыў амаль усё астатняе жыццё. У 1967 годзе Рытхеу ўступіў у шэрагі КПСС. У савецкі перыяд пісьменнік шмат падарожнічаў, яму ўдавалася часта бываць за мяжой у многіх краінах свету, куды ён ездзіў з творчымі паездкамі, культурнымі і сяброўскімі візітамі. Дзякуючы свабоднаму валоданню англійскай мовай чытаў па запрашэнні лекцыі ў амерыканскіх універсітэтах. Пэўны час працаваў у ЮНЕСКА.

Пасля распаду СССР, у новых постсавецкіх краінах Рытхэу перасталі друкаваць. Апынуўшыся ў цяжкім становішчы пісьменнік нават меў намер эміграваць у ЗША. Але праз Чынгіза Айтматава ён пазнаёміўся з нямецкім кнігавыдаўцом Люсьенам Лайцісам, які ў далейшым стаў яго літаратурным агентам, з якім заключыў кантракт на выданне сваіх твораў на нямецкай мове. Зараз творы Рытхеу, як перавыданні, так і новыя, выходзяць у многіх развітых краінах свету: Францыя, Фінляндыя, Нідэрланды, Італія, Германія, Іспанія, Японія і іншых дзяржавах. Тыраж нямецкамоўных кніг толькі аднаго выдавецтва складае чвэрць мільёна асобнікаў. У Расіі сітуацыя была супрацьлеглая, апошняя кніга «Падарожжа ў маладосці» выйшла тут у 1991 годзе. З пачатку 2000-х гадоў малымі накладамі і на рускай мове творы Рытхеу пачалі выдаваць і ў Расійскай Федэрацыі, на сродкі губернатара Чукоцкай аўтаномнай акругі Рамана Абрамовіча, але ў вольны продаж кнігі не траплялі, бо ўвесь тыраж вывозіўся ў Чукоцкую АА[5]. Першай такой кнігай быў новы твор «У люстэрку забыцця».

Апошнія гады жыцця пісьменнік жыў у Санкт-Пецярбург, актыўна займаючыся пісьменніцкай дзейнасцю. Кожны год прыязджаў на сваю радзіму на Чукотку. Актыўна сачыў за становішчам спраў у заканадаўстве РФ у вобласці карэнных народаў Поўначы, праводзіў сустрэчы са сваімі суайчыннікамі, прыцягваў увагу да праблем малых народаў. Тагачасную расійскую палітыку ў дачыненні да карэнных жыхароў Поўначы Рытхеу называў «неакаланіяльнай»[6].

Памёр Рытхеу 14 мая 2008 ў Пецярбургу[7].

Усе творы Рытхеу звязаны з жыццём прадстаўнікоў яго народа — чукчаў, іх мінулым і жыццём у перыяд адмірання традыцыйнай культуры і кардынальнай змены іх жыцця.

Пісьменнік распрацоўваў гістарычныя і сучасныя сюжэты, паказваючы такім чынам шматвяковае існаванне чукчаў, эскімосаў і іншых народаў Поўначы ў суровых прыродных умовах Арктыкі як існаванне на мяжы чалавечых магчымасцяў. У многіх творах Рытхеу раскрывае духоўны і этычны свет маладога чалавека — свайго сучасніка. Рытхеу мастацка асвоіў жанры чукоцкага і эскімоскага фальклору, стварыўшы цыкл арыгінальных аповесцяў «Сучасныя легенды», у аснову якіх паклаў сюжэты народных легенд. Ён таксама пісаў публіцыстычныя творы, адрозныя вастрынёй і разнастайнасцю праблематыкі.

Творы Рытхеу былі перакладзены на многія мовы народаў СССР і замежныя мовы, яго творы выдаваліся на трыццаці мовах.

Узнагароды і адзнакі

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», «Дружбы народаў», «Працоўнага Чырвонага Сцяга».

Лаўрэат міжнародных прэмій «Грынцане Кавур» (Італія) і «Сведка Міру» (Францыя), а таксама Дзяржаўнай прэміі Расіі імя Максіма Горкага за раман «Канец вечнай мерзлаты».

Губернатар Чукоткі Аляксандр Назараў ў 1998 заснаваў прыжыццёвую літаратурную прэмію яго імя.

Зноскі

  1. Рытхэу Юрий Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. http://www.survival-international.org/news/3315
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118876155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2008. Праверана 4 березня 2008.
  6. Архівована копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 травня 2008. Праверана 7 серпня 2007.
  7. Повідомлення про смерть письменника. Архівавана з першакрыніцы 15 травня 2008. Праверана 15 травня 2008.