Юрый Хаджымуратавіч Караеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Юрий Хаджимуратович Караев | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Ігар Анатолевіч Шуневіч | ||||||
Пераемнік | Іван Уладзіміравіч Кубракоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Унутраныя войскі МУС СССР[d], Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікi Беларусь і Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | ||||||
Званне |
генерал-лейтэнант міліцыі |
||||||
Бітвы | Карабахская вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́рый Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966, г. Арджанікідзэ, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч у званні генерал-лейтэнанта міліцыі (2020). Міністр унутраных спраў Беларусі (2019—2020). Кіраўнік карных аперацый супраць мірнага насельніцтва ў перыяд акцый пратэсту 2020 года. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродненскай вобласці з 2020 года[1].
Нарадзіўся ў Арджанікідзэ[2] (цяпер Уладзікаўказ) у сям’і Хаджымурата Цімафеевіча Караева, які працаваў электраслесарам, і Раісы Міхайлаўны, якая працавала інжынерам. Аддаваў перавагу чытанню, а не актыўным гульням. У секцыю бокса яго адвёў дзядзька Саламгірэй Царахаў, які быў палкоўнікам унутраных войск. Прыклад дзядзькі вызначыў будучыню Караева[3].
У 1987 годзе скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага[2][3].
У 1987 годзе атрымаў размеркаванне ў БССР. Спачатку служыў у Магілёве, праз паўгода быў пераведзены ў мінскі полк аператыўнага прызначэння МУС СССР[2]. На розных афіцэрскіх пасадах праходзіў службу ў 43-й канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС СССР[4]. У той перыяд правёў 22 месяцы ў камандзіроўках на Каўказ: Ерэван, Баку, Сцепанакерт, Нагорны Карабах, Агдам[2].
У 1992—1994 гадах камандаваў навучальнай ротай 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі[4].
Адзін з 20-ці першых беларускіх ваенных, якія атрымалі крапавыя берэты. Здаў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта ў маі 1993 года[2].
Затым Юрый Караеў служыў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. З канца 2012 года па 11 чэрвеня 2019 года працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Скончыў факультэт Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1996 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў Маскве[2]. Быў прызначаны старшым афіцэрам у адну са структур галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі. Камандаваў батальёнам 3-й АБрСП[4].
У 1999—2005 гадах камандаваў воінскай часцю 5527 у Бабруйску, або іначай 5-м асобным спецыяльным міліцэйскім батальёнам. Затым палкоўніка Караева перавялі ў Гомель[3], дзе з 13 красавіка 2005 па 21 чэрвеня 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войск МУС Беларусі (воінская часць 5525)[5].
У канцы ліпеня 2008 года прызначаны камандзірам палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, замяніўшы на гэтай пасадзе Юрыя Падабеда[6].
З кастрычніка 2008 па чэрвень 2009[4] года камандзір 3-й АБрСП, замяніў на пасадзе Дзмітрыя Паўлічэнку[2].
У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войск МУС, у 2012 годзе — намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[2].
11 чэрвеня 2019 года прызначаны Міністрам унутраных спраў Беларусі[7]. Палітычны агляднік Аляксандр Класкоўскі адзначыў, што, стаўшы на чале МУС, Юрый Караеў спачатку спрабаваў выглядаць лібералам і гуманістам на фоне свайго папярэдніка Ігара Шуневіча, які набыў скандальную славу недарэчнымі ўчынкамі і выказваннямі. Але на фоне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе «ўвесь велікасвецкі глянец з Караева зляцеў, ён стаў выглядаць тыповым вінцікам рэпрэсіўнай сістэмы»[8].
29 кастрычніка 2020 года быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці[9]. У той жа дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Юрыю Караеву воінскае званне генерал-лейтэнанта міліцыі[10].
Прыязджаў на Марш пенсіянераў у Гродне 23 лістапада 2020 года, абураўся, навошта яны там ходзяць[11].
4 сакавіка 2021 года ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восенню 2020 года[12]. У аўдыёзапісе тагачасны міністр унутраных спраў дазваляе сабе абразы беларускага народа, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і метадаў пазасудовых распраў над людзьмі[12][13].
31 жніўня 2020 года Караеў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[14].
2 кастрычніка 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўключыў Караева ў Чорны спіс Еўрасаюза як экс-міністра ўнутраных спраў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі ў якасці памочніка прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць сілы МУС у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[15]. У той жа дзень Караеў трапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[17][18], Канада[19], Швейцарыя[20][21]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[22].
Мае двух сыноў. Старэйшы сын Герман (нар. 6 студзеня 1993) працуе трэнерам па каратэ[3].