Рабочы пасёлак
Ялізава
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ялі́зава[3] (трансліт.: Jalizava, руск.: Елизово) — рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца на рацэ Бярэзіна. За 28 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 106 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Ялізава на лініі Асіповічы—Магілёў. Насельніцтва 2484 чал. (2017)[4].
У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 1901—1916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.
У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года[5]. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.