Ян Станіслаў Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Stanisław Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Весялоўскі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Весялоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1589[1][2] |
||||||
Смерць |
10 красавіка 1635[1][2][…] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Леў Сапега[2] | ||||||
Маці | Дарота з Фірлеяў[d][2] | ||||||
Жонка | Ганна Схаластыка з Хадкевічаў[d][2] і Грызельда з Вадынскіх[2] | ||||||
Дзеці | Караль Сапега[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[5]; староста слонімскі (з 1605).
Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[6].
8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі (з 1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.
У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.