Ян Фрыдэрык Сапега

Ян Фрыдэрык Сапега
польск.: Jan Fryderyk Sapieha
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст.
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст.
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі канцлер літоўскі
1735 — 1751
Папярэднік Міхал Сервацы Вішнявецкі
Пераемнік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі

Нараджэнне 18 кастрычніка 1680(1680-10-18)[1][2][…]
Смерць 6 ліпеня 1751(1751-07-06)[3][4][…] (70 гадоў) ці 5 ліпеня 1751(1751-07-05)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Казімір Уладзіслаў Сапега[4]
Маці Францішка з Копцяў[d][4]
Жонка Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d][5][3][…]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, в. Дабратычы Берасцейскага павета — 6 ліпеня 1751) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канцлер літоўскі (з 1735).

Ян Фрыдэрык Сапега ў маладосці

Паходзіў з роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Уладзіслава Сапегі і Францішкі з Копцяў.

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Любліне і Варшаве. У час Паўночнай вайны 17001721 спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі, у 1706 перайшоў у лагер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэферэндара літоўскага (1706—1709). Пасля вяртання на трон Аўгуста II амнісціраваны.

Кашталян менскі ў 17111712 (адмовіўся ад пасады), троцкі ў 17161735, вялікі канцлер літоўскі з 1735. Далучыўся да Тарнагродскай канфедэрацыі праціўнікаў караля. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Літоўскага. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, быў старостам берасцейскім (з 1697) і прапойскім1739). Кавалер ордэна Белага Арла з 1730 года.

Значную частку жыцця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая станам на 1744 складалася з 3500 экзэмпляраў.

Напісаў гісторыю абраза Дзевы Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гістарычна-генеалагічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш. У Кодзенскім касцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[6].

Зноскі

  1. а б Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Johann Friedrich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 237.
  2. Jan Fryderyk Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 185. — ISBN 978-83-65880-89-5
  4. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 99. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.