Януш Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Хмялецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Адам Кісель[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1590 | ||||||
Смерць |
не раней за 9 верасня 1648 і не пазней за 3 сакавіка 1649 |
||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Заслаўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга Бялжэцкая | ||||||
Дзеці | Крысціна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).
Трымаў Сняцінскае і Жытомірскае староствы. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф'і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.
Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цацорскай бітве (1620). Фундаваў некалькі касцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармелітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.
У шлюбе з Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крысціну[1].