Яўген Максімавіч Прымакоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Евгений Максимович Примаков | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Чарнамырдзін (в. а.) | ||||||
Пераемнік | Сяргей Сцяпашын | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Козыраў | ||||||
Пераемнік | Ігар Іваноў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барыс Ельцын | ||||||
Папярэднік | — | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Трубнікаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 кастрычніка 1929[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 чэрвеня 2015[3][2][…] (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | РПЦ і праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава Маскоўскі інстытут усходазнаўства |
||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўге́н Максі́мавіч Прымако́ў (руск.: Евге́ний Макси́мович Примако́в; 29 кастрычніка 1929, Кіеў — 26 чэрвеня 2015, Масква) — савецкі і расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1998—1999 гг. — старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі. Акадэмік, член Прэзідыума РАН, доктар эканамічных навук.
Займаў пасады старшыні Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР, кіраўніка Цэнтральнай службы разведкі СССР, дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, міністра замежных спраў і старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Дэпутат Дзяржаўнай думы РФ трэцяга склікання. Прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі.
Памёр 26 чэрвеня 2015 года ў Маскве [4].