Вінцас Міцкявічус-Капсукас | |
па-летувіску: Vincas Mickevičius-Kapsukas | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
7 красавіка 1880[1][1] в. Будвечай (цяпер Ваўкавішкаўскі раён) |
Памёр: |
17 лютага 1935[1][1] (54 гады) Масква |
Партыя: | Камуністычная партыя Летувы |
Адукацыя: | |
Ві́нцас Міцкя́вічус-Капсу́кас (Вінцас Сіманавіч Міцкявічус-Капсукас, Вікенці Сямёнавіч Міцкевіч-Капсукас; па-летувіску: Vincas Mickevičius-Kapsukas; 7 красавіка 1880 (26 сакавіка паводле старога стылю), вёска Будвечай, цяпер у Ваўкавішкаўскім раёне — 17 лютага 1935, Масква) — дзеяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Летувы, літаратурны крытык-марксіст.
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Вучыўся ў гімназіі ў Мар’ямпалі (1890—1897); з 1895 удзельнічаў у нацыянальным руху, распаўсюджваў забаронены летувіскі друк. Вывучаў вольным слухачом філязофію і эканоміку ў Бэрнскім унівэрсытэце (1902—1904). У 1903 далучыўся да Сацыял-дэмакратычнае партыі Летувы, з 1905 у ЦК партыі. У 1904—1906 рэдактар часопісаў «Драўгас» (па-летувіску: «Draugas»; «Таварыш») и «Дарбінінскас» (па-летувіску: «Darbininkas»; «Рабочы»), у 1906—1907 — адзін з рэдактараў часопісаў Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Наўйойі гадынэ» (па-летувіску: «Naujoji gadynė»; «Новая эра») і «Скардас» (па-летувіску: «Skardas»; «Шчыт»). Як актыўны ўдзельнік рэвалюцыі 1905—1907 ў Летуве з 1907 у турме і ссылцы.
У 1914—1916 кіраўнік замежнага бюро Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1914 у Кракаве наладзіў сувязь з У. І. Леніным. Жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі (1915—1916) і ЗША (1916—1917), быў рэдактарам летувіскіх сацыял-дэмакратычных газэтаў.
У чэрвені 1917 у Петраградзе увайшоў у шэрагі РСДРП (б); рэдактар першай бальшавіцкай летувіскай газэты «Тыеса» (па-летувіску: «Tiesa»; «Праўда»), дэлегат VI зьезду РСДРП (б), Другога Ўсерасейскага зьезду Саветаў; чалец Цэнтральнага бюро летувіскіх сэкцыяў пры ЦК РСДРП (б), пасьля РКП (б); чалец Петраградзкага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту, удзельнік задушэньня мяцяжу Керанскага і Краснова.
Пасьля ўтварэньня ў кастрычніку 1918 Камуністычнай партыі Летувы увайшоў у склад яе ЦК; ад сьнежня 1917 камісар па летувіскіх справах Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў РСФСР.
У сьнежні 1918 ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Летувы, сфармаваны ў занятым Чырвонай арміяй Дзьвінску, і да лютага 1919 быў старшынём Саўнаркама Летувіскай савецкай рэспублікі (на занятых Чырвонай арміяй тэрыторыях Летувы і прызнанай дэкрэтом СНК Савецкай Расеі 22 сьнежня 1918). Ад лютага 1919 старшыня Саўнаркаму ЛітБелу, ад сакавіка старшыня Прэзыдыюму ЦК наноў створанай аб’яднанай Камуністычнай партыі Летувы і Беларусі (КП (б) Летувы і Беларусі), у красавіку — ліпені 1919 старшыня Савету абароны ЛітБелу.
Пасьля падзеньня рабоча-сялянскага ўраду ЛітБелу ў ліпені 1919 году кіраваў Бюро нелегальнай работы на занятай польскімі войскамі тэрыторыі, пераехаў у Смаленск, дзе рэдагаваў газэту «Звязда» — орган ЦК КП(б) Летувы і Беларусі[2]. З 1920 на падпольнай працы, кіраваў Віленскай акруговай партыйнай арганізацыяй.
З канца 1921 у Маскве на партыйнай працы, чалец Палітбюро ЦК ЛКП з 1923. Дэлегат XI, XII, XIV—XVI зьездаў ВКП (б) (1922—1934). На VIII зьездзе (1919) абраны кандыдатам у чальцы ЦК РКП (б).
Працаваў у Выканаўчым Камітэце Камінтэрну (ВККІ) (1923—1935. Дэлегат II—IV кангрэсаў (1920—1922) Камінтэрну, удзельнічаў у VI кангрэсе (1928) з дарадчым голасам. Зь верасьня 1926 да сваёй сьмерці кіраваў Польска-Прыбалтыйскім Ландэрсакратарыятам ВККІ.
У 1955—1989 імя Капсукас меў горад Мар’ямпаль.
У 1955 імя Вінцаса Капсукаса было нададзена Віленскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту.
|