Морыс Гаральд Макмілан (па-ангельску: Maurice Harold Macmillan; нар. 10 лютага 1894 году — 29 сьнежня 1986 году) — брытанскі палітык і дзяржаўны дзяяч, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1957 па 1963 гады[6]. Належыў на Кансэрватыўнае партыі. Частаў быў героем карыкатураў вядомы як «Супэр Мак», бо быў вядомы сваім прагматызмам, дасьціпнасьцю і непахіснасьцю.
Макмілан быў моцна паранены, калі служыў афіцэрам пяхоты падчас Першай сусьветнай вайны. На працягу ўсяго жыцьця жыў з болем. Па вайне далучыўся да сваёй сямейнай справы ў галіне кнігадрукарства, але потым увайшоў у парлямэнт па выніках усеагульных выбараў 1924 году. Страціўшы сваё месца ў 1929 годзе, ён вярнуў яго ўжо ў 1931 годзе, неўзабаве пасьля таго, як жорстка выказаўся супраць высокага ўзроўню беспрацоўя ў Стоктоне-он-Тыс. Быў пратэжэ прэм’ер-міністра Ўінстана Чэрчыла. У 1950-я гады Макмілан займаў пасаду міністра замежных справаў і канцлера скарбніцы пры Энтані Ідэне.