Расэл Ўэстбрук

Расэл Ўэстбрук
Пазыцыя: разыгрываючы абаронца, атакавальны абаронца
Рост: 194 см
Вага: 87 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 12 лістапада 1988(1988-11-12)[4][5] (36 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

4, драфт НБА 2008 году
Сіетл Супэрсонікс

Клюбная інфармацыя
Клюб Дэнвэр Нагетс
Клюбы
Гады Клюб
2006—2008 ЮКЛА Бруінз[d]
2008—2019 Аклагома-Сіці Тандэр
2019—2020 Г’юстан Рокетс
2020—2021 Вашынгтон Ўізардс
2021—2023 Лос-Анджэлес Лэйкерз
2023—2024 Лос-Анджэлес Кліпэрз
2024—4 Дэнвэр Нагетс
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Ра́сэл Ўэ́стбрук (па-ангельску: Russell Westbrook; нар. 12 лістапада 1988 году, Лонг-Біч, Каліфорнія) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Дэнвэр Нагетс» і нацыянальную зборную ЗША. Два гады выступаў за баскетбольную каманду Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анджэлесе. Быў абраны пад чацьвертым нумарам на драфце 2008 году. Паводле вынікаў свайго дэбютнага сэзону ў НБА быў уключаны ў першую зборную навічкоў. Удзельнік дзевяці матчаў усіх зорак НБА.

Ўэстбрук быў абраны на драфце 2008 году клюбам «Сіетл Супэрсонікс» пад агульным 4-м нумарам. Неўазабаве пасьля гэтага клюб пераехаў у іншы штат і зьмяніў назву на «Аклагома-Сіці Тандэр». У сваім дэбютным сэзоне гулец двойчы быў названы навічком месяца. 2 сакавіка 2009 году баскетбаліст зрабіў трыпл-дабл, першым сярод пачаткоўцаў НБА пасьля Крыса Пола. Ўэстбрук заняў чацьвертае месца ў галасаваньні за пачаткоўца году НБА і быў абраны ў каманду пачаткоўцаў году НБА. 12 лістапада 2010 году спартовец усталяваў новы асабісты рэкорд у 36 пунктаў за гульню. Праз 14 дзён, 26 лістапада, Ўэстбрук палепшыў гэты вынік, набраўшы 43 пункты ў гульні супраць «Індыяны Пэйсэрз». У сэзоне 2011—2012 гадоў гулец зноў быў абраны трэнэрамі дзеля ўдзелу ў матчы ўсіх зорак НБА 2012 году. 23 сакавіка 2012 году ён назьбіраў рэкордныя за кар’еру 45 пунктаў у падвойным авэртайме зь «Мінэсотай Тымбэўвулвз».

Адгуляў пяць сэзонаў у НБА ані разу не прапусьціўшы гульню. Сэрыя гульняў склала 394 матчаў запар у рэгулярных сэзонах, ён таксама згуляў ва ўсіх 45 матчах «Аклагома-Сіці Тандэр» у плэй-оф. Але 25 красавіка 2013 году падчас другой гульні з «Г’юстан Рокітс» у плэй-оф 2013 году году атрымаў разрыў мэніска. Пасьля апэрацыі выбыў на нявызначаны тэрмін[8]. Ўэстбрук вярнуўся ў склад 20 лютага 2014 году.

29 верасьня 2017 году гулец падпісаў з клюбам новы пяцігадовы кантракт на суму 205 мільёнаў даляраў. Угода пачала дзеіць з сэзону 2018—2019 гадоў і надала Ўэстбруку самы вялікі гарантаваны кантракт у гісторыі НБА на той момант. Кантракт улучаў опцыю падаўжэньня на сэзон 2022—2023 гадоў[9][10]. У пачатку сэзону ў матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» стаў аўтарам самай доўгай сэрыі з трыпл-даблаў, перасягнуўшы рэкорд Ўілта Чэмбэрлена і дасягнуўшы 10 гульняў запар. 16 ліпеня 2019 году Ўэстбрук быў абменены ў «Г’юстан Рокетс» на Крыса Пола, а таксама на шэраг опцыяў выбару на наступных драфтах. Гэты крок узьяднаў гульца з былым таварышам па камандзе Джэймзам Гардэнам. Абодва гульца выказалі ўзаемную зацікаўленасьць і энтузіязм у сумеснай працы[11].

Ўэстбрук быў абменены ў «Вашынгтон Ўізардс» на Джона Ўола[12][13]. Гулец ня трапіў на матч усіх зорак 2021 году, прапусьціўшы гульню ўпершыню з 2014 году[14]. 30 сакавіка 2021 году ён стаў першым гульцом пасьля Мэджыка Джонсана, які зрабіў трыпл-дабл зь лікам 30—10—20 з 35 пунктамі, рэкорднай за сэзон 21 перадачай і 14 падборамі ў перамодным матчы над «Індыянай Пэйсэрз» зь лікам 132:124[15]. Пасьля баскетбаліст бараніў колеры двух лос-анджэлескіх клюбаў, як то «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і «Лос-Анджэлес Кліпэрз». 26 ліпеня 2024 году Ўэстбрук падпісаў кантракт з «Дэнвэр Нагетс»[16].

Разам з камандаю ЗША выйграў чэмпіянат сьвету ў Турэччыне[17] і Лёнданскую Алімпіяду 2012 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]