Сэзарыя Эвара | |
Cesária Évora | |
![]() Сэзарыя Эвара сьпявае ў Сан-Дыега, Каліфорнія, 2006 | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1941[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Міндэлё, Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ |
Дата сьмерці | 17 сьнежня 2011[3][4] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ |
Прычына сьмерці | дыхальная няздатнасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Каба-Вэрдэ |
Прафэсія | сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1957—2011 |
Жанры | морна, фаду |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Lusafrica |
Узнагароды | |
Сайт | www.cesaria-evora.com |
Сэза́рыя Э́вара (па-партугальску: Cesária Évora; 27 жніўня 1941, Міндэлё — 17 сьнежня 2011, Саў Вісэнтэ) — кабавэрдыйская фальклёрная сьпявачка па мянушцы «басаногая дзіва».
Нарадзілася 27 жніўня 1941 году ў партовым горадзе Міндэлё на высьпе Сан-Вісэнтэ. Выканаўца музыкі ў жанры морна і фаду. Камбінуе сэнтымэнтальныя народныя матывы, поўныя жарсьці і тугі, з акустычным гучаньнем гітары, скрыпкі, клярнэта. Выконвала песьню «Besame mucho».
У 2004 годзе атрымала музычную ўзнагароду «Grammy». Напрыканцы верасьня 2011 году сьпявачка заявіла пра заканчэньне кар’еры ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя. Памерла 17 сьнежня 2011 году ад сардэчнай недастатковасьці і праблем з дыханьнем.