Юдэнфрай

Прымацаваная шыльда на сынагозе ў Быдгашчы, што сьведчыць: «Гэты горад вольны ад габрэяў».

Юдэнфрай (ням. judenfrei«вольны ад габрэяў») — тэрмін у Трэцім райху у часы Галакосту, які азначаў пэўную тэрыторыю, вольную ад прысутнасьці габрэяў.[1] Хаты, вёскі, гарады і раёны абвяшчаліся «юдэнфрай» пасьля таго, як яны былі этнічна ачышчаныя ад габрэяў.

Калі тэрмін «юдэнфрай» выкарыстоўваўся ў сэнсе «вызваленьня» тэрыторыі ад жыдоў, то іншы тэрмін, юдэнрайн (ням. judenrein), азначаў зьнішчэньне нават падазроных на прыналежнасьць да габрэяў.[2]

Тэрыторыі, абвешчаныя «юдэнфрай»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]