Іён Іліеску | |
па-румынску: Ion Iliescu | |
20 сьнежня 2000 — 20 сьнежня 2004 | |
Папярэднік | Эміль Канстанцінэску[d] |
Наступнік | Траян Бэсэску |
13 сьнежня 2004 — 14 сьнежня 2008 | |
22 лістапада 1996 — 10 сьнежня 2000 | |
чэрвень 1990 — 29 лістапада 1996 | |
Папярэднік | Нікалае Чаўшэску |
Наступнік | Эміль Канстанцінэску[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 сакавіка 1930[1][2][3][…] (94 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Nina Iliescu[d] |
Бацька: | Александру Іліеску[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Іён Іліеску (па-румынску: Ion Iliescu; нар. 3 сакавіка 1930 году) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі ў 1989—1996 і 2000—2004 гадах.
Паводле адукацыі — інжынэр-электрык, скончыў Політэхнічны ўнівэрсытэт у Бухарэсьце. Таксама вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У пачатку кар’еры працаваў у румынскай камуністычнай маладзёвай арганізацыі, быў сакратаром Цэнтральнага камітэту Саюзу камуністычнай моладзі, а таксама сябрам Цэнтральнага камітэту Румынскай камуністычнай партыі (1965). У 1967 годзе стаў міністрам па справах моладзі, але, страціўшы прыхільнасьць Нікалае Чаўшэску, быў хутка пераведзены на партыйную працу ў правінцыі. Быў сакратаром камітэту партыі ў Цімішаары і Ясах). У 1984 годзе быў прызначаны дырэктарам Тэхнічнага выдавецтва ў Бухарэсьце.
Як прадстаўнік апазыцыі супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску у канцы 1989 году стаў на чале Фронту нацыянальнага выратаваньня і ў сьнежні 1989 стаў часовым прэзыдэнтам Румыніі. У 1990 і 1992 гадах выбіраўся на гэтую пасаду падчас усеагульнх выбараў, а ў 1996 годзе саступіў дэмакрату Эмілу Канстанцінэску. Ажыцьцявіў пераўтварэньне ранейшай камуністычнай партыі ў Румынскую сацыял-дэмакратычную партыю. У 2000 годзе паўторна выйграў прэзыдэнцкія выбары, перамогшы ў другім туры нацыяналіста Карнэліў Вадзіма Тудора. Згодна з Канстытуцыяй, больш балятавацца ў прэзыдэнты ён ня меў права, таму ў сьнежні 2004 году замест яго выбраны прэзыдэнтам Румыніі Траян Башэску.