Аляксей Канстанцінавіч Талстой | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 жніўня (5 верасьня) 1817[1][2] |
Памёр | 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875[1][2] (58 гадоў) |
Бацькі | Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2] Ганна Пяроўская[d][2] |
Сужэнец | Соф’я Андрэеўна Бахмецьева[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, паэт, пісьменьнік, навэліст, перакладнік |
Гады творчасьці | з 1830 |
Жанр | паэзія |
Мова | расейская мова[4][4][5] і француская мова[4][4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасьня) 1817, Пецярбург — 28 верасьня (10 кастрычніка) 1875, с. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласьці) — расейскі пісьменьнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбурскай АН.
Стваральнік балядаў, сатырычных вершаў, гістарычнага рамана «Князь Сярэбраны» (апублікаваны ў 1863), драматычнай трылёгіі «Сьмерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868) і «Цар Барыс» (1870), п’есы «Пасаднік» (1871), раманаў «Упыр» (1841), «Сям’я вурдалака» (1839), «Сустрэча праз трыста гадоў» (1839), «Воўчы прыёмыш» (1843), «Сьцяблоўскі» (1846).
Аўтар праніклівай лірыкі, зь яскрава выяўленым музычным пачаткам, псыхалягічных навэляў у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»).
На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[6], Хведар Жычка.