Антанін Баяя (па-чэску: Antonín Bajaja) (нарадзіўся 30 траўня 1942) — чэскі літаратар.
Нарадзіўся ў Зьліне (Чэхія) ў сям'і ўрача. Па сканчэньні Вышэйшай школы лясьніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брне доўгі час працаваў па спэцыяльнасьці: у 1965-1973 гадах заатэхнікам, пазьней загадчыкам сельскагаспадарчай лябараторыі.
З 1990 году перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 годзе працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, ад 1992 году ў газэце "Prostor", пазьней сумяшчаў працу ў часопісе "Týden" з працай рэдактара "Свабоднай Эўропы".
З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўнівэрсытэтах Аламоўцу і Зьліну.