Бранка Чопіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1915[1][2][3] |
Памёр | 26 сакавіка 1984[1][2][3] (69 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, дзіцячы пісьменьнік, драматург, сцэнарыст |
Мова | сэрбская[5] |
Узнагароды | |
Бра́нка Чо́піч (па-сэрбску: Бранко Ћопић; 1 студзеня 1915, в. Хашані, Босьнія і Герцагавіна — 26 сакавіка 1984, Бялград, Сэрбія) — сэрбскі пісьменьнік. Сябра Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў (1967), сябра Акадэміі навук Босьніі і Герцагавіны (1973).
Скончыў у 1940 годзе Бялградзкі ўнівэрсытэт. Друкаваўся з 1929 году.
У апошнія гады Бранка Чопіч адчуваў сябе адзінокім. Ён быў падвергнуты сацыяльнай ізаляцыі — не было кніжных або журналісцкіх публікацый. Незадоўга да сьмерці ён баяўся, што зусім апынецца без сродкаў да існаваньня. Гэтак жа Чопіч заўважаў за сабой пастаянны нагляд органаў бясьпекі. Акрамя таго пагоршылася здароўе. Усё разам прывяло да зацяжной дэпрэсіі.
Пад уплывам гэтага настрою уночы на 26 сакавіка 1984 году ён кінуўся з вядучага праз Саву Моста братэрства і адзінства, вядомага на той момант у народзе як Бранкаў мост — па вуліцы Бранка. Пасьля яго самагубства назва мосту набыло дадатковае, сумнае значэньне.
У зборніках «Пад Грмэчам» (1938), «Змагары і ўцекачы» (1939), «Горцы» (1940) і інш. выступіў як майстар рэалістычнай навэлы, адметнай гумарам. Раманы «Прарыў» (1952), «Глухі порах» (1957), зборнікі апавяданьняў «Прыгоды Нікалеціны Бурсача» (1956), «Сад у колеры мальвы» (1970) пра антыфашысцкую барацьбу югаслаўскага народу. У раманах «Не сумуй, бронзавая варта» (1958), «Восьмы наступ» (1964) — пра актуальныя праблемы пасьляваеннай рэчаіснасьці.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненнае нараджэньне айчыны» (1944), «Сьпеўны цвыркун» (1955), «Чароўны лес» (1962) і інш., якім уласьціва элегічнасьць. Аўтар твораў для дзяцей, п'есаў, кінасцэнарыяў.
На беларускую мову асобныя яго вершы і апавяданьні пераклалі Уладзімер Паўлаў, Іван Чарота.
Бранка Чопіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў