Гаўрыла Календа | |
Герб «Бэлты» | |
VI арцыбіскуп полацкі | |
---|---|
1655 — 1674 | |
Папярэднік | Антон Сялява |
Наступнік | Кіпрыян Жахоўскі |
VI мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі | |
1665 — 1674 | |
Папярэднік | Антон Сялява |
Наступнік | Кіпрыян Жахоўскі |
VI протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата | |
1666 — 1674 | |
Папярэднік | Якуб Суша |
Наступнік | Пахом Агілевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1606 |
Памёр | 18 лістапада 1674 |
Пахаваны | |
Род | Календы |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Гаўрыла Календа[a] (каля 1606, Вільня — 18 лістапада 1674) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі арцыбіскуп полацкі (з 1655), адміністратар Кіеўскай мітраполіі (1655—1665), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1665), протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата (з 1666), архімандрыт супрасьльскі, беразьвецкі, ляшчынскі.
3ь беларускага[1] шляхецкага роду гербу «Бэлты». У 1626 годзе ўступіў у ордэн базылянаў. Навучаўся ў калегіюмах Браўнсбэргу (1627—1630 гады), Вены і Рыму (1633—1639 гады).
У запісах мэтрыкі калегіюму у Браўнсбэргу вызначыў сябе ліцьвінам: Gabrlel Kolenda, Basilianus, Lithuanus[2].
Ад 1633 году сьвятар. У 1642—1655 гадох пры мітрапаліце Антоне Сяляве, ад 1653 году каад’ютар (памочнік-намесьнік) арцыбіскупа полацкага, потым арцыбіскуп.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), калі маскоўскія акупанты і казакі гвалтоўна ліквідоўвалі ўніяцкія цэрквы на акупаваных тэрыторыях, а на заходніх землях Вялікага Княства Літоўскага рымска-каталіцкія біскупы імкнуліся падпарадкаваць грэка-каталікоў сваёй уладзе, ва ўмовах няпэўнасьці Папа Рымскі Аляксандар VII не зацьвярджаў Гаўрылу Календу мітрапалітам.
Да 1660 году, ратуючыся ад маскоўскіх і швэдзкіх войскаў, вандраваў местамі Літвы. У другой палове 1660-х гадоў пералом у настроях шляхты на карысьць Уніі і асабістыя намаганьні Гаўрыла Календы паспрыялі ягонаму зацьверджаньню мітрапалітам і выданьню ў 1667—1668 гадох каралём і вялікім князем, а таксама соймам пастановаў, якія аднаўлялі правы грэцка-каталіцкай герархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых япархіяў былой Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату.
Дамогся вяртаньня царкоўнай маёмасьці, страчанай у часе вайны, склаў з Рымска-Каталіцкай царквой пагадненьне пра забарону лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. У 1660-я гады вывеў з падпарадкаваньня базылянаў шэраг манастыроў і зрабіў іх архімандрыямі, перадаўшы япіскапам. У 1661 годзе на Супрасьльскай капітуле спрабаваў абвясьціць сябе протаархімандрытам ордэна базылянаў, што аднак скасаваў Папа Рымскі Аляксандар VII. У 1666 годзе на Берасьцейскім капітуле дзеля захаваньня ўнутрыцаркоўнага спакою зноў абіраўся протаархімандрытам базылянаў. Падтрымка ім у гэты пэрыяд ордэна і перадача яму архімандрыяў выклікала канфлікт зь біскупамі. Спробы Гаўрылы Календы адлучыць нязгодных архірэяў ад Царквы і ўсталяваць неабмежаваную ўладу спыніліся празь ціск папства.
У канцы жыцьця двойчы (1671 і 1672 гады) зьвяртаўся да новаабранага Папы Рымскага Клімэнта X датычна справы павышэньня статусу шанаваньня блаславёнага Язафата Кунцэвіча[3]. Спачыў у Полацку.
Папярэднік Антон Сялява |
Арцыбіскуп полацкі 1655—1674 |
Наступнік Кіпрыян Жахоўскі |
Папярэднік Антон Сялява |
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі 1665—1674 |
Наступнік Кіпрыян Жахоўскі |
Папярэднік Якуб Суша |
Протаархімандрыт Ордэна базылянаў сьвятога Язафата 1666—1674 |
Наступнік Пахом Агілевіч |