Джорджыя О’Кіф

Джорджыя О’Кіф
Джорджыя О’Кіф
Дата нараджэньня 15 лістапада 1887
Месца нараджэньня Сан Прэйры, Вісконсін, ЗША
Дата сьмерці 6 сакавіка 1986
Месца сьмерці Санта Фэ, Нью Мэксіка ЗША
Месца вучобы
Занятак жывапіс, малюнак
Навуковая сфэра малярства
Псэўданімы Okeef, Georgia, Okeefe, Georgia, O'Keeffe, Georgia Totto і Stieglitz, Georgia O'Keeffe
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d]
Жанры натурморт[d][1], кветкавы натурморт[d], абстракцыянізм[1], феміністычнае мастацтва[d][2] і пэйзаж
Плынь амерыканскі мадэрнізм[d][3]
Узнагароды

Джорджыя Тота О’Кіф (15 лістапада 1887 — пам. 6 сакавіка 1986) — амэрыканская мастачка, адна з выбітнейшых мастачак ХХ стагодзьдзя.

Бацькі Джорджыі працавалі на малочнай фэрме каля Сан Прэйры ў Вісконсіне. Бацька меў ірляндзкія карані, а дзед па лініі маці эміграваў у ЗША з Вугоршчыны. Джорджыя нарадзілася другой зь сямі дзяцей у сям’і. Будучая мастачка расла ў штаце Вірджынія, вучылася ў Чыкага і Нью Ёрку. У 1908 годзе яна пазнаёмілася ў Нью Ёрку з фатографам Альфрэдам Стыгліцам, за якога выйшла замуж ў 1924 годзе.

Стыгліц пазнаёміў О’Кіф са сваімі сябрамі фотамастакамі-мадэрыстамі Полам Стрэндам, Эдвардам Стэйхэнам і інш. Дзякуючы мужу Джорджыя вярнулася да жывапісу, які да гэтага кінула па сямейных прычынах у 1908 годзе. З 1923 годзе пэйзажы і нацюрморты О’Кіф (асабліва вядомы яе кветкі) пры падтрымцы Стыгліца актыўна выстаўляцца, а сама мастачка атрымала вядомасьць і грошы.

У 1929 годзе О’Кіф пераехала ў штат Нью Мэксіка, прырода якога значна паўплывала на яе мастацкую дзейнасьць. У 19321934 г.г. мастачка перажыла цяжкую дэпрэсію і некаторы час лячылася. У 1943 годзе яе выстава адбылася ў Інстытуце Мастацтваў Чыкага, у 1946 годзе — у Нью Ёрскім Музэі Сучаснага Мастацтва. У гэты ж час памёр яе муж. У 1962 годзе О’Кіф выла выбрана сябрам Амэрыканскай Акадэміі мастацтваў.

Пасьля пятнаццацігадовага перапынку вялізная выстава працаў О’Кіф адбылася ў Музэі Ўітні ў 1972 годзе і зьвярнула ўвагу да мастачкі маладога пакаленьня мастакоў, а так сама і фэміністычны рух. У 1970-х О’Кіф пачала страчваць зрок, пачала працаваць з керамікай і напісала аўтабіяграфічную кнігу. Пасьля 1982 году яна перастала займацца мастацтвам.

Джорджыя О’Кіф памерла ў Санта Фэ 6 сакавіка 1986 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джорджыя О’Кіфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б RKDartists (нід.)
  2. ^ https://www.brooklynmuseum.org/eascfa/dinner_party/place_settings/georgia_o_keeffe
  3. ^ https://www.saic.edu/150/mother-american-modernism