Джуліян Барнз | |
Julian Patrick Barnes | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Джуліян Патрык Барнз |
Псэўданімы | Дэн Кавана |
Нарадзіўся | 19 студзеня 1946[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Сужэнец | Пэт Кавана[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, навэліст, эсэіст, літаратурны крытык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, журналіст |
Гады творчасьці | 1977 — наш час |
Кірунак | постмадэрнізм |
Жанр | сатыра і дэтэктыў[d] |
Мова | ангельская мова[4] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() |
http://www.julianbarnes.com/ |
Джу́ліян Барнз (па-ангельску: Julian Barnes; нар. 19 студзеня 1946[5], Лэстэр, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[6].
Джуліян Барнз нарадзіўся ў Лэстэры (Ангельшчына) 19 студзеня 1946 году. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лёнданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасьля заканчэньня школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Скончвае яго Ў 1968 годзе з адзнакаю па катэдры сучасных заходнеэўрапейскіх моваў. Пасьля гэтага працаваў лексыкографам для Оксфардзкага ангельскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнз пачаў працаваць рэцэнзэнтам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 году ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.
Першымі літаратурным досьведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнз публікаваў пад псэўданімам Дэн Кавана. Пасьля шэрагу публікацыяў у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «Мэтралэнд», як узнагароджаны прэміяй Самэрсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакаленьня бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.
Раман «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (1989) зьявіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філязофскіх пытаньняў пра сутнасьць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае й будучае.
Сярод твораў Барнза ёсьць навэлы пра каханьне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханьне й гэтак далей». Раман «Чыюк Флабэра» ўяўляе сабою цікавае дасьледаваньне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.
Джуліян Барнз стаў героем кнігі «Дзёньнік Брыджэт Джонз», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасьцю.
Барнз тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расейскія выдавецтвы ня першы год хібна ўяўляюць Барнза як ляўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканьне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Ангельскія букмэкеры лічылі Барнза фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.
|
|