Джын Шарп (па-ангельску: Gene Sharp; . 21 студзеня 1928, Балтымар(en), Агаё, ЗША) — амэрыканскі грамадзкі дзяяч, вядомы ўва ўсім сьвеце сваімі кнігамі пра мэтады негвалтоўнае барацьбы з аўтарытарнымі рэжымамі. Заснавальнік Інстытуту імя Альбэрта Айнштайна(en), які фінансуецца Нацыянальным фондам дэмакратыі, Фондам Форда й Міжнародным рэспубліканскім інстытутам (дырэктар — Джон Макейн) і мае цесныя стасункі з аналітычным цэнтрам RAND Corporation[4].
Ва Ўнівэрсытэце штату Агаё ў 1949 годзе атрымаў ступень бакаляўра гуманітарных навук па грамадзкіх навуках і ў 1951 годзе магістра гуманітарных навук па сацыялёгіі[5].
Правёў 9 месяцаў у турме за грамадзянскае непадпарадкаваньне вайсковаму прызыву ў час Карэйскае вайны[6].
Пасьля вызваленьня дзевяць гадоў жыў у Нарвэгіі й Ангельшчыне.
У 1965 годзе вядзе дасьледчую працу ў галіне міжнародных стасункаў у Ўізэргэдзкім цэнтры міжнародных стасункаў(en) Гарвардзкага ўнівэрсытэту.
З 1972 году — прафэсар паліталёгіі ў Масачусэцкім унівэрсытэце ў Дортмундзе(en).
У 1983 годзе заснаваў Інстытут імя Альбэрта Айнштайна(en) — некамэрцыйную арганізацыю, якая займаецца мэтадамі выкарыстаньня негвалтоўных дзеяньняў ува ўсім сьвеце.
Зрабіў значны ўнёсак у тэорыю негвалтоўнае барацьбы супроць улады. Сабраў і падрабязна апісаў мэтады негвалтоўнае барацьбы, а таксама некаторыя варыянты іхнага ўзаемадзеяньня. Мэтады могуць быць выкарыстаныя ў любой камбінацыі ў любой краіне[6].
Найбольш вядомыя працы:
Кнігі Шарпа перакладзеныя на дзясяткі моваў (у 2012 г. паведамлялася пра 44 пераклады) і выкарыстоўваюцца, як практычны падручнік змагарамі супроць дзяржаўнае ўлады ўва ўсім сьвеце[6].
Джын Шарп асабіста не ўдзельнічае ў практычных дзеяньнях сваіх пасьлядоўнікаў, за рэдкімі выключэньнямі[6]. У прыватнасьць, у 1990—1991 гадох Шарп наведваў краіны Прыбалтыкі, дзе кансультаваў палітыкаў, што перамаглі на выбарах, якія імкнуліся да незалежнасьці краінаў Прыбылтыкі ад СССР. У Летуве ён працаваў з Аўдрюсам Буткявічусам, у Латвіі — з Талаўсам Юндзісам[6].
Журналісты газэты The New York Times выказалі меркаваньне, што Шарп мог стаць ідэйным бацькам арабскае вясны. Так, вядома, што ягоныя працы былі перакладзеныя на арабскую мову[7]. Гэтыя працы выкарыстоўваліся на трэнінгах у Каіры Міжнародным цэнтрам негвалтоўных канфліктаў. Так з ідэямі амэрыканскага навукоўцы пазнаёміліся туніскія апазыцыянэры. Браты-мусульмане выклалі брашуру Шарпа «Ад дыктатуры да дэмакратыі» на сваім сайце, каб зь ёй мог азнаёміцца любы ахвотнік[7][8].
Т’еры Мэйсан у сваім артыкуле «Інстытут Альбэрта Айнштайна: адмова ад прымяненьня гвалтоўных мэтадаў у вэрсіі ЦРУ») абвінавачвае Шарпа ў супрацоўніцтве з спэцыяльнымі службамі ЗША.
- Gandhi Wields the Weapon of Moral Power: Three Case Histories, Foreword by Albert Einstein. Introduction by Bharatan Kumarappa. Ahmedabad: Navajivan Publishing House, 1960.
- Civilian Defense: An Introduction, (Adam Roberts(en), T.K. Mahadevan & Gene Sharp, eds.). Introductory statement by President Sarvepalli Radhakrishnan. Bombay: Bharatiya Vidya Bhavan, and New Delhi: Gandhi Peace Foundation, 1967.
- Exploring Nonviolent Alternatives, Introduction by David Riesman. Boston: Porter Sargent, 1970.
- The Politics of Nonviolent Action, Introduction by Thomas C. Schelling(en). Prepared under the auspices of Harvard University's Center for International Affairs. Boston: Porter Sargent(en), 1973. ISBN 978-0-87558-068-5
- Indian edition. Introduction by Dr. Federico Mayor. Original Introduction by Coretta Scott King, New Delhi: Gandhi Media Centre, 1999.
- Social Power and Political Freedom, Introduction by Senator Mark O. Hatfield. Boston: Porter Sargent(en), 1980. ISBN 978-0-87558-091-3
- National Security Through Civilian-based Defense, Omaha: Association for Transarmament Studies, 1985. ISBN 978-0-9614256-0-9
- Making Europe Unconquerable: The Potential of Civilian-based Deterrence and Defense , London: Taylor & Francis, 1985. ISBN 978-0-85066-336-5 Second Edition with a Foreword by George F. Kennan. Cambridge, MA: Ballinger, 1986.
- Resistance, Politics, and the American Struggle for Independence, 1765-1775 , (Walter Conser, Jr., Ronald M. McCarthy, and David Toscano(en), & Gene Sharp, eds.). Boulder, CO: Lynne Rienner Publishers, 1986. ISBN 0931477751
- Civilian-Based Defense: A Post-Military Weapons System, with the assistance of Bruce Jenkins, Princeton, NJ: Princeton University Press, 1990. ISBN 978-0-691-07809-0
- From Dictatorship to Democracy: A conceptual framework for liberation. The Albert Einstein Institution, 2003. ISBN 978-1-880813-09-6 (first published in 1994)
- Nonviolent Action: A Research Guide, with Ronald McCarthy, New York: Garland Publishers, 1997.
- There are realistic alternatives, 2003. ISBN 1-880813-12-2. Accessible as an e-book and LibriVox audiobook.
- Waging Nonviolent Struggle: 20th Century Practice and 21st Century Potential with Joshua Paulson, Extending Horizons Books, 2005. ISBN 978-0-87558-162-0
- Self-Liberation: A Guide to Strategic Planning for Action to End a Dictatorship or Other Oppression with the assistance of Jamila Raqib, First Edition, Boston, MA: The Albert Einstein Institution, November 2009. ISBN 978-1-88-081323-2. Accessible as an e-book.
- Sharp's Dictionary of Power and Struggle. Oxford University Press, 2011. ISBN 978-0-19-982988-0
- Sharp, Gene How Nonviolent Struggle Works. — East Boston, MA: 2013. — ISBN 978-1-880813-15-7 (condensation of Sharp's Politics of Nonviolent Action)[9]
- Albert Einstein Institution
- Seven Downloadable Online Books by Gene Sharp at the Online Books Page(en)
- Gene Sharp: A Biographical Profile at Canadian Centres for Teaching Peace
- Interview: Gene Sharp, Noreen Shanahan, New Internationalist(en), November 5, 1997
- U.S. Advice Guided Milosevic Opposition, Michael Dobbs, Washington Post, December 11, 2000
- Gene Sharp 101, Metta Spencer, Peace Magazine(en), July-Sept 2003
- Ukraine: The Resistance Will Not Stop, Margreet Strijbosch, Radio Netherlands, November 25, 2004
- American Revolutionary: Quiet Boston Scholar Inspires Rebels Around the World, Philip Shishkin, Wall Street Journal, September 13, 2008; Page A1.
- Shy U.S. Intellectual Created Playbook Used in a Revolution, Sheryl Gay Stolberg, The New York Times, February 16, 2011
- Джын Шарп Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — 64 с.