Іян Маккелен | |
па-ангельску: Ian McKellen | |
На прэм’еры фільма «Ўладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» (Вэлінгтан, 1 сьнежня 2003) | |
Імя пры нараджэньні | Ian Murray McKellen |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 траўня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэньня | Бэрнлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | індустрыя відэагульняў[d] |
Гады дзейнасьці | 1956 — цяпер. час |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Жанры | камэдыі Шэксьпіра[d] |
Узнагароды | Залаты Глёбус |
IMDb | ID nm0005212 |
Сайт | mckellen.com |
І́ян Макке́лен (па-ангельску: Sir Ian Murray McKellen; нар. 25 траўня 1939 году, Бэрнлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі актор. Яго самымі знакамітымі ролямі ў кіно зьяўляюцца Гэндальф ва «Ўладары пярсьцёнкаў» і трылёгіі «Хобіт», Магнэта ў фільмах пра Людзей Ікс. У 1979 годзе МакКеллен быў прызначаны кавалерам ордэна Брытанскай імпэрыі, быў прысьвечаны ў рыцары ў 1991 годзе за заслугі ў выканальніцкім мастацтве.
Іян Маккелен нарадзіўся ў Бэрнлі, Ланкашыр і быў выхаваны ва Ўігане, куды сям’я пераехала, калі яму было 4 месяцы. Нарадзіўся незадоўга да пачатку Другой сусьветнай вайны. У адказ на пытаньне інтэрвію, калі інтэрвіюер заўважыў, што актор падаваўся даволі спакойным ў пэрыяд пасьля тэрактаў 11 верасьня, Маккелен сказаў: «Ну, дарагая, вы забываеце — я спаў пад сталёвай пласьцінай да 4 год.»
Бацька Маккелена, Дэніс Марэй Маккелен, быў інжынэрам-будаўніком і прапаведнікам шатляндзка-ірляндзкага і шатляндзкага паходжаньня. На момант нараджэньня Іяна, яго бацькі ўжо мелі пяцігадовую дачку Джын. Абстаноўка ў доме была моцна хрысьціянская, але не праваслаўная. Калі Іяну было 12, яго маці, Марджэры Лоіс (народжаная Саткліф), памерла, а яго бацька памёр, калі Іяну было 24 гады.
Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатар.
У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасэксуальнасьць падчас інтэрвію радыёстанцыі Бі-Бі-Сі. У 1990 годзе стаў адным зь першых адкрытых геяў, які атрымаў рыцарскі тытул. Зьяўляецца актывістам брытанскага руху за правы сэксуальных і гендэрных меншасьцяў.
Маккелен пачаў здымацца ў кіно яшчэ ў 70-х гадах, аднак найбольшая вядомасьць і прызнаньне да яго прыйшлі толькі ў 90-х гадах, дзякуючы ролям у галівудзкіх блякбастэрах. У 1993 годзе ён зьявіўся ў тэлевізійным фільме «And the Band Played On», за які актор ўпершыню вылучаўся на прэмію «Эмі». У 1996 годзе ён граў імпэратара Мікалая II у фільме «Распуцін», які прынёс яму прэмію «Залаты глёбус». За ролю ў фільме «Gods and Monsters)» вылучаўся на прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшы актор. У 2000 годзе актор паўстаў у вобразе супэрзлодея Магнэта ў экранізацыях коміксаў «Людзі Ікс». Падчас здымак фільма актор пагадзіўся здымацца ў карціне Пітэра Джэксана «Уладар пярсьцёнкаў:Зьвяз пярсьцёнка», дзе ён паўстаў у вобразе Гэндальфа . За гэтую ролю актор атрымаў прэмію Гільдыі кінаактораў ЗША, а таксама вылучаўся на прэміі «Оскар» і BAFTA. Маккелен сыграў Гэндальфа ў двух сіквелах фільма, а таксама пагадзіўся паўтарыць гэтую ролю ў трылёгіі «Хобіт».