Малякалёгія — разьдзел заалёгіі, які прысьвечаны вывучэньню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэцкага слова malakion — малюск. Вучоных, якія вывучаюць малюскаў, называюць маляколягамі. Малякалёгія разглядае пытаньні сыстэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялёгіі і экалёгіі малюскаў і інш. Адзін з разьдзелаў — канхалёгія (канхіялёгія) — прысьвечаны дасьледаваньню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малякалёгія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжаньня іх значнасьці ў дзейнасьці чалавека: у мэдыцыне і вэтэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасьці. Палеамалякалягічныя дасьледваньні зьвязаны з дасьледваньнем былых малякафаўн і маюць важнае значэньне ў храналізацыі геалягічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасьці ракавін.
У 1794 годзе было складзена першае падрабязнае навуковае апісаньне малюскаў, вядомых на той час. У 1868 годзе было створана Нямецкае малякалягічнае таварыства. З 1962 году існуе міжнароднае аб’яднаньне маляколягаў сьвету Unitas Malacologica (да 1977 было эўрапейскім і называлася Unitas Malacologica Europaea) [1], якое праводзіць міжнародныя кангрэсы.
Belgische Vereniging voor Conchyliologie (B.V.C.) — галяндзкамоўнае (заснавана ў 1961 годзе як «Gloria Maris», пад сёньняшнім імем з 1976), яно ж вядома як і Belgian Society for Conchology[4]
Oregon Society of Chonchology (заснавана ў 1965 годзе) [16]
The Boston Malacological Club ('Mal' Club; заснавана 14 сакавіка 1910 года; Бостан) [17].
The Pacific Conchological Club (Natural History Museum of Los Angeles County, Лос-Анджэлес) — была арганізавана ў 2003 года ў выніку зьліцьця двух найстарэйшых ў Амэрыке клюбаў маляколягаў: the Pacific Shell Club (заснавана ў 1945 годзе) і the Conchological Club of Southern California (заснавана ў 1902 годзе як The Tuesday Shell Club). [18]
The Philadelphia Shell Club (заснавана ў 1955 годзе) [19]
Філіпіны — Malacological Society of the Philippines, Inc.
Францыя — Association Française de Conchyliologie[20]
17th International Congress of Unitas Malacologica (UM), World Congress of Malacology — Phuket, Тайлянд, 18-24 ліпеня 2010. [21]
16th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Antwerp, Бэльгія, 2007. [22](недаступная спасылка)
15th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Perth, Аўстралія, 2004. [23]
14th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Vienna, Аўстрыя, 2001. [24]
13th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Washington, D.C., ЗША, 1998. Труды pdf 18MB. Фармальна ён стаў 1-м міжнародным кангрэсам («World» Congress of Malacology) у выніку сумеснай працы 64-га штогадовай рады American Malacological Union (AMU), 31-га штогадовай рады Western Society of Malacologists (USA) і першага за межамі Эўропы Кангрэса Unitas Malacologica.
D. Heppel, «The long dawn of Malacology: a brief history of malacology from prehistory to the year 1800.» Archives of Natural History 22 (3): 301—319 (October 1995).