Марка Сіміч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 чэрвеня 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ліепая | |
Нумар | 55 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2007 2007—2008 2008 2008—2009 2009—2010 2010—2011 2011—2013 2013—2016 2016—2017 2017 2017—2020 2020—2022 2022—2023 2023—2024 2024— |
Спартак Варна Раднічкі Младэнавац Гонвэд Бэжанія Ягодзіна БАТЭ Кайсэрыспор Гапаэль Тэль-Авіў Растоў Пахтакор Ліепая Будучнаст Сут’еска Ліепая |
0 (0) 11 (0) 12 (1) 3 (0) 25 (4) 12 (1) 48 (5) 75 (4) 6 (0) 7 (0) 54 (7) 38 (3) 27 (4) 23 (0) 1 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Чарнагорыя | 50 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ма́рка Сі́міч (па-сэрбску: Марко Симић / Marko Simić; нарадзіўся 16 чэрвеня 1987 году, Бялград, СФРЮ) — сэрбскі і чарнагорскі футбаліст, гуляе ў абароне ў латыскім футбольным клюбе «Ліепая» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Марка зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы бялградзкага «Партызану», у якой займаўся зь пяці гадоў[2]. Зь сярэдзіны 2008 году выступаў за клюб «Гонвэд», але правёў за каманду толькі тры матчы ў чэмпіянаце. У чэрвені 2009 году «Гонвэд» па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з Марка[3]. У БАТЭ гуляе са студзеня 2011 году[4]. Уключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі 2011 году. У студзені 2013 году перайшоў у турэцкі клюб «Кайсэрыспор»[5].
29 верасьня 2011 году Марка атрымаў выклік да складу зборнай Сэрбіі на матчы адбору да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Італіі і Славеніі, аднак за зборную гэтак і не дэбютаваў[6].
Пазьней Сіміч дэбютаваў зборную Чарнагорыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Беларусі 14 жніўня 2013 году[7].
БАТЭ:
«Ліепая»:
Марка жанаты й разам са сваёй жонкай мае сына[8].