Нэвін Эндрус | |
Naveen William Sidney Andrews | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1969 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Лёндан |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1981 - дасюль |
Бацька | Stanley Andrews[d][1] |
Маці | Nirmala[d][1] |
Узнагароды | Прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША Лепшы акторскі склад — драматычны сэрыял 2005 «Згубленыя» |
IMDb | ID nm0004710 |
Сайт | Хатняя старонка |
Нэвін Эндрус (па-ангельску: Naveen William Sidney Andrews 17 студзеня 1969, Лёндан) — брытанскі кіна- і тэлевізыйны актор індыйскага паходжаньня. Найбольш вядомы як Саід Джарра ў сэрыяле «Згубленыя», а таксама па фільмах «Ангельскі пацыент» (1996) і «Плянэта страху» (2007).
Нарадзіўся ў Лёндане ў сям'і з індыйскага штату Керала. Маці Нірмала - псыхоляг, бацька Стэнлі Эндрус - бізнэсовец. Выхоўваўся ў Вандсварце, прадмесьце паўднёвага Лйндану. У шаснаццаць год навучаўся ў Emanuel School. У 1990 навучаўся ў лёнданскай Guildhall School of Music and Drama разам з акторамі Эванам Макгрэгарам і Дэвідам Цьюлісам.
У 2006 часопіс People назваў актора адным з найблольш прыгожых людзей у сьвеце.
У шаснаццаць год у Emanuel School меў працяглыя сувязі са сваёй настаўніцай матэматыкі Geraldine Feakinsi, зь якой мае сына Jaisala (нар. 1992). У дваццаць год меў залежнасьць ад алкаголю і наркотыкаў. З-за падаткаў з'ехаў у ЗША. З 1999 жыве са старэйшай за яго на o 21 год акторкай Барбарай Хэршы. Жывуць разам у Лос-Анджэлесе. У 2005 годзе пара на нейкі час разлучылася і за той час у Нэвіна з'явіўся ад іншай кабеты другі сын.
Грае на гітраы і сьпявае.