Палтава лац. Paltava | |||||
укр. Полтава | |||||
Белая альтанка — адзін з сымбаляў места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1174 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Палтаўская | ||||
Плошча: | 104,42 км² | ||||
Вышыня: | 132 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 291 963 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2796,04 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 87,7% расейцы — 10,6% беларусы — 0,4% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-532(2) | ||||
Паштовыя індэксы: | 36000—36499 | ||||
КОАТУУ: | 5310100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°35′22″ пн. ш. 34°33′5″ у. д. / 49.58944° пн. ш. 34.55139° у. д.Каардынаты: 49°35′22″ пн. ш. 34°33′5″ у. д. / 49.58944° пн. ш. 34.55139° у. д. | ||||
Палтава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Палтаўская меская рада |
Палта́ва (па-ўкраінску: Полтава) — места на ўсходзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Ворскле. Адміністрацыйны цэнтар Палтаўскай вобласьці і Палтаўскага раёну. Плошча 104,42 км². Насельніцтва на 2024 год — 287 тыс. чал.
Знаходзіцца за 300 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Буйны транспартны вузел.
Існуе шэраг меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Паводле аднаго зь іх тапонім утварыўся ад рэчкі Лтавы. Гісторык XIX стагодзьдзя М. Арандарэнка ўважаў, што найменьне паселішча пайшло ад назвы ўрочышча Алтава. Іншыя дасьледнікі выводзілі назву «Палтава» ад славянскага кораня «пълътъ», «пълотъ» (украінскае «плетінь», «ліса», «огорожа»). Выказвалася і думка пра скіфска-сармацкія карані тапоніму. У паўночнакаўказкіх і шмат якіх цюркамоўных этнасаў словы «ол», «ола», «ул». «ула» азначаюць «паселішча», «места», а «таві» ў асэтынскай і грузінскай мовах значыць «выток рэчкі», «вяршына», «стромкі бераг».
украінская мова | расейская | армянская | беларуская |
---|---|---|---|
85,39% | 14,06% | 0,11% | 0.10% |
Здабыча карысных выкапняў, прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
У месьце дзейнічае Палтаўскі краязнаўчы музэй (у колішнім будынку Палтаўскага земства, 1908)