Роман Ёсі | ||
---|---|---|
Рост | 185 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 1 чэрвеня 1990 (34 гады) | |
Месца нараджэньня | Бэрн, Швайцарыя | |
Клюб | Нэшвіл Прэдатарз | |
Выступаў за | Бэрн Нэўшатэль Мілўокі Эдміралз | |
Нацыянальная зборная | Швайцарыя | |
Драфт НХЛ | 38, 2008 Нэшвіл Прэдатарз | |
Гульнявая кар’ера | 2007 — цяпер |
Ро́ман Ё́сі (па-нямецку: Roman Josi; нарадзіўся 1 чэрвеня 1990 году, Бэрн, Швайцарыя) — швайцарскі хакеіст, абаронца клюбу «Нэшвіл Прэдатарз», які гуляе ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Прафэсійную кар’еру пачынаў за клюб «Бэрн». У 2008 годзе быў задрафтаваны НХЛ клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» пад ашульным 38 нумарам, пасьля чаго выступаў за клюб «Мілўокі Эдміралз». У сэзоне 2011—2012 гадоў дэбютаваў у НХЛ. 10 сьнежня 2011 году забіў сваю першую шайбу ў браму «Анагайм Дакса»[3]. 25 лютага 2013 году атрымаў за адзін матч 4 пункты (2+2) у гульні супраць «Далас Старз».
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Швайцарыі на чэмпіянатах сьвету ў 2009 годзе. У 2013 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Швэцыі і Фінляндыі быў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дамагчыся срэбраных мэдалёў. Роман на тым чэмпіянаце быў названы самым каштоўным гульцом мундыяля, а таксама лепшым абаронцам[4].